ДЗЕДАВІЦА

ВОЗЕРА СЭРЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВОЗЕРА СЭРЦА.

    (легенда)

    Пасля ўдалага палявання ў час вячэры-гулянкі паны дамовіліся пажаніць сваіх дзяцей Галю і Вінцэнта. Раней пытаць у дзяцей згоды не было прынята – усё вырашалі бацькі. Вяселле прызначылі праз чатыры гады, калі Галі споўніцца 17 гадоў. Вінцэнту пасля смерці бацькі прыйшлося самому весці гаспадарку, з-за чаго аставіў вайсковую службу.

    Вінцэнтаў бацька быў скупаваты, сына грашыма не песціў. Атрымаўшы спадчыну, сын вырашыў пагуляць, а потым узяцца за гаспадарку. Ён так аддаўся куцяжу (карты, шынкі, жанчыны), што хутка ўсё праматаў, нават праіграў у карты сядзібны дом... Бацька Галі весці гаспадарку запрасіў Данілу, сына свайго сябра, які якраз скончыў вучобу. Малады хлопец добрасумленна ўзяўся за справу.

    Ён некалькі разоў ў тыдзень аб'язджаў фальварковыя ўладанні, сачыў за парадкам. Асабліва любіў праехацца па "панскай дарозе". Часта да яго падсядала ў брычку гарэзлівая дачка пана – Галя. Яна як ластаўка шчабятала, захаплялася прыгажосцю азёр і ракі Страчы. Іншы раз спявала. Спеў яе паўтарала шматгалосае лясное рэха. Такія паездкі былі прыемнымі і Данілу. З часам яны не маглі быць адзін без другога.

    У Альшэве рыхтаваліся да балю з нагоды семнацацігоддзя Галі. Запрасілі гасцей. У час чарговай паездкі Галя звярнулася да Данілы: – Глянь на возера! Яно як сэрца. Хвалюецца таксама як маё сэрца...

    Потым яна абняла Данілу, моцна пацалавала і ціха вымавіла:

    – Я хачу, каб на балі ты танцаваў толькі са мной. Згода?

    – Згода, – разгублена адказаў Даніла.

    На баль прыехала шмат гасцей. Прыехаў і Вінцэнт. Калі ўбачыў прыгажуню Галю, то ўспомніў пра заручыны. Вось удача! Шлюб дапаможа паправіць кепскія справы. Пачаліся танцы. Па праву нарачонага Вінцэнт заказаў мазурку і паімкнуўся запрасіць Галю. А Галю вёў на круг Даніла...

    Вінцэнт вызваў Данілу на дуэль. Месцам двубою прызначылі палянку між ляснымі азёрамі, куды і паскакалі на карэтах. Даведаўшыся пра паядынак, Галя паімчала наўздагон. Калі збягала з гары, то пачула два стрэлы.

    Потым убачыла Вінцэнта, які стаяў ля дрэва, трымаючы руку ля грудзей... Галя пабегла да параненага, каб аказаць дапамогу, а ў гэты момант Вінцэнт выхапіў кінжал і ўтапіў яго ў маладое дзявочае цела:

    – Ні мне – ні яму, – былі яго апошнія словы.

    Даніла падхапіў дзяўчыну і панёс на гару да карэты.

    Яна абняла яго рукой і шаптала:

    – Любімы. Дарагі. Не хвалюйся... Я выжыву... Я моцная. Мы будзем шчаслівыя. Глянь на наша возера-сэрца... Возера было такое, як заўсёды. Але раптам вецер моцна ўзняў ваду і на сярэдзіне возера з'явіўся прадаўгаваты востраў. Ён нагадваў рану на сэрцы. Галя на руках Данілы сканала.

    – Галя! Галубачка! Галубэлька мая! – у роспачы закрычаў юнак.

    – Галубэлька! Галубэлька-а-а-а, – некалькі разоў паўтарыла рэха. І зараз рэха на Галубэльцы паўтарае сказанае па некалькі разоў. Востраў – гэта застыўшая кроў раны на чыстым дзявочым сэрцы – з'яўляецца асуджэннем ганебных чалавечых якасцей: карыслівасці, зайздрасці і рэўнасці.

    Запісаў І.П.Драўніцкі ад Б.І.Габрыновіч.

    Крыніца: http://www.narochpark.by/ecomarshrut/ecotour/legends/




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz