ДЗЕДАВІЦА

ДЫМ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЫМ

    Паводле міфалагічных уяўленняў беларусаў, з’яўляецца адпаведнікам чалавечае душы, што вынікае з іх агульнае здольнасці ўздымацца ў паветра (неба) і знаходзіць пацверджанне ў агульнаеўрапейскай традыцыі, дзе паняцці Д., дыхаць/дух, душа – этымалагічна роднасныя (*dheu-,*dhou -, *dhue - “віцца клубамі”, “дыміцца”, “веяць”, “дыхаць”).

    Здольнасць Д. сягаць да неба, іншасвету (“без ног, без крылляў, а да неба ўзнімаецца”) пакладзеная ў аснову магічных практык і прадказанняў, што асабліва выяўляецца ў пахавальнай абраднасці і народнай медыцыне. Так, калі Д. ад запаленага пер’я падушкі ( на якой ляжыць цяжка хворы) ці грамнічнай свечкі разыходзіцца па кутах хаты – гэта знак на выздараўленне, калі ідзе за парог – азначае смерць.

    Калі чалавек ужо памёр, тыя ж прыкметы набываюць адваротнае значэнне: Д. застаецца ў хаце – неўзабаве сярод сямейных будзе яшчэ адзін або некалькі нябожчыкаў. Д. ад спальванай саломы, на якую клалі нябожчыка, указвае старану (вёску), у якой здарыцца наступная смерць.

    На цеснай сувязі з душой чалавека, наяўнасці духменю грунтуецца ў беларускім знахарстве аперацыя падкурвання, пры якой вялікая ўвага аддавалася субстанцыі Д. (купальскія зёлкі, ільняная кудзеля, рэшткі воўны з бёдраў, костка нябожчыка ды інш.), што абавязкова мусіла мець самастойны знакавы статус.

    Паказальна, што болшьшасць хваробаў, пры якіх выкарыстоўвалі абкурванне, былі нервова-псіхічнымі: перапуд, начніцы, сурокі, радзімцы. Прынцып уздзеяння Д. палягаў у кантакце з душой хворага (рэзкі пах адганяе хваробу ці ліхіх духаў) і перанясенні прычыны нямогласці ў іншасвет.

    Так, пры спалоху дзіцяці трэба было “ўзяць жменю кужалю і часаць яго, адкрыўшы комін, а пачасаўшы, разаслаць на стале і паставіць пасярод зляканага дзіцёнка і запаліць: куды Д., туды і ляк, Д. на двор і ляк дамоў” (Е. Раманаў).

    Д. купальскіх зёлак выкарыстоўваўся як надзейны абярэг супраць чарадзейнай псоты на жывёлаў. Д., убачаны ў сне, азначаў навіну, калі ўздымаўся ўгару - шанцаванне, уніз – няўдачу. У побытавай практыцы Д. выступаў як індыкатар надвор’я.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1482




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz