ДЗЕДАВІЦА

ВІЛЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВІЛЫ

    Вiлы — прылада сялянскай працы, прызначаная для таго, каб збiраць i пераносiць сена, салому, гной i iнш., у народнай культуры ўваходзiлi разам з iншымi вострымi жалезнымi рэчамi ў лiк надзейных абярэгаў.

    Часам вiлы выкарыстоўвалi для «абароны» ад навальнiцы, граду, маланкi. Для гэтага iх выносiлi на двор i клалi крыж накрыж перад парогам хаты. Каб спынiць ураганны вецер, якi мог нарабiць шмат шкоды для гаспадаркi: паламаць дрэвы, сарваць стрэхi з хат i iнш., выконвалi магiчныя дзеяннi — у той бок, адкуль чакалi навалу, кiдалi вострыя рэчы (нож, сякеру), у тым лiку i вiлы.

    У народнай медыцыне знахары для лячэння цяжкiх захворванняў выкарыстоўвалi такi спосаб: над галавой хворага (чалавека цi жывёлы) разламвалi драўляныя вiлы, сiмвалiчна аддзяляючы хворую частку ад здаровай.

    У традыцыi ўсходнiх славян вядома забарона выкарыстоўваць у час калядных святочных вечароў, памiнальных дзён вiлкi i нажы, каб не нарабiць шкоды памёршым продкам, якiя нябачна знаходзяцца за святочным сталом.

    З той жа нагоды ў святочныя днi забаранялася браць у рукi вiлы, каб на працягу года не было мору сярод жывёлы. На Палессi лiчылi, што ў каровы не будзе прыплоду, калi даваць ёй сена цi салому вiламi.

    Вiлы выкарыстоўвалi i ў абрадавай магii. У выпадку агонii грэшнiкаў, знахараў, калдуноў i ведзьмакоў, вiлы забiвалi ў столь — тым самым рабiлi ў даху сiмвалiчны выхад, каб душа пакутнiка магла лёгка адляцець.

    Аксана Катовiч, Янка Крук.

    ВІЛЫ 

    Рогі вілаў, якія нагадваюць вострыя рогі жывёл, традыцыйна выкарыстоўваемыя ў якасці засцярогу, дазваляюць успрымаць вілы такім жа засцярогам, прычым узмоцненым вогненнай сімволікай (падобна качарзе і патэльні). Поруч дзвярэй хлява і ў хаце ставілі перавернуты рагамі ўверх вілы - ад ведзьмы.

    Пасля родаў вілы ставяць рагамі да печы - ад паскуддзя, а калі парадзісе трэба выйсці з хаты, яна бярэ гэтыя вілы з сабой, у якасці кія, для абароны ад псуты і сурокаў. У некаторых месцах вілы кладуць пад пасцелю маладых, для абароны ад шкоднасных сіл. На Вавілу, 17 верасня, вілы святкуюць: сена ў стагах, хлеб у сціртах - мужыцкім вілам адпачынак. На Вавілу вілы святкуюць - у зямлі ляжаць. Венік, здаралася, святкаваў у кутку, сёння вілам чарга.

    Прыметы:

    Як прыйшоў Вавіла, так робіць мужык свята вілам.

    На Вавілу рамантаюць граблі, косы і вілы.

    Прымаўкі:

    У Вавіла вострыя вілы.

    Што не Вавіла, то крывыя вілы.

    Вілы, як знак Велеса, заступніка багацця і быдла, часта выкарыстоўваліся для магічных аперацый. Для абароны ад граду імі "пагражаюць" граданоснай хмары, кладуць вілы (або вілы і венік) крыж-накрыж перад парогам хаты або выносяць іх у двор.

    Пры цяжкіх родах на парадзіху замахваюцца віламі або робяць выгляд, што б'юць яе імі - гэтым адпуджваецца нежыць, якая мучае жанчыну, а таксама ставяць вілы поруч ложкі парадзіхі, абараняючы яе ад багінкі.

    У хаце, дзе ёсць маленькае дзіця, вілы ставілі зуб'ямі ўверх, каб зберагчы яго ад сурокаў: "Як малэ дыця - вылкы да гары рогамы паставімо" (Украіна). Вілы, пастаўленыя поруч дзвярэй хлява, служылі для абароны быдла ад ведзьмы.

    Падрыхтавала Галіна Арцёменка




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz