ДЗЕДАВІЦА

ГАРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАРА

    У беларускай міфапаэтычнай традыцыі мадэлюе вертыкальную структуру Сусвету і ўяўляе трансфармацыю Сусветнага дрэва. Міфалагічная Г. трохчасткавая. На яе вяршыні, тоеснай вяршаліне Сусветнага дрэва, жывуць багі ( у індаеўрапейскай традыцыі Г. – пераважнае месца знаходжання бога Грымотніка), у ніжняй частцы – ліхія духі, а на зямлі – чалавечы род.

    Вяршыня Г. з’яўляецца і месцам волевыяўлення прароцтваў багоў ( вешчы сон князя Гедыміна, князя Тура на Г.). У беларуска – балцкай міфалогіі Г. сімвалізавала шлях для душ памерлых у вырай.

    Каляндарна- абрадавы фальклор выяўляе Г. як сакральны цэнтр рытуальнай прасторы: “Ой сярод сяла стаяла гара” (калядная), “ А на гары царкоўка” (купальская), “ Да яго ж двор на пагорачку” (валачобная), што знаходзіць сваё пацверджанне і ў рэальнай ( напрыклад, купальскай) абрадавай практыцы.

    Большасць паганскіх свяцілішчаў, вядомых на Беларусі з пісьмовых крыніцаў і палявых даследванняў, стаіць на Г. Сакральнае значэнне мелі ўзгоркі, за якімі замацаваліся народныя назвы – Дзявочая гара, Святая гара, Бабіна гара, Лысая гара, Перунова гара ( на выспе Асвейскага возера, в. Дараганава Асіповіцкага, в. Шчурок і Вензаўшчына Шчучынскага р-наў і інш).

    Чортава гара (в. Касута Вілейскага, Гаравыя Полацкага, Пусташкі Браслаўскага р-наў ды інш.),

    Змеева гара (Млыны Камянецкага, вароніна Сенненскага р-наў),

    Турава гара (Тураў Жыткавіцкага р-на),

    Богава гара (Барсукі Верхнядзвінскага р-на),

    Царкавішча (Смарыгі Полацкага, Лоск Валожынскага р-на),

    Княжая гара (Чудзін Ганцавіцкага, Хавонічы Кобрынскага р-наў),

    Пагулянка ( ваколіцы Чэрвеня Мінскай вобл.),

    Святая грыва (Рэчыцкі р-н),

    гара Пяркунаса блізу Свянцянаў ды інш.

    На тэрыторыі Беларусі вядомы таксама назвы культавых гор

    – Карагодзіца, Ігрышча, Юр’ева горка, Белая гара, Вясёлая гара, Шайтан – гара, Маруленя, Гара Святы Ян, Казакова гара ды інш.

    Звычай пакланяцца ўзгоркам дажыў да XX стагоддзя.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/852




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz