ДЗЕДАВІЦА

ЗЯЗЮЛЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗЯЗЮЛЯ

    Птушка з роду Cuculus, незвычайнасць біялогіі якой (не робіць гнязда, не выседжвае яйкі, не корміць птушанят, трымаецца самотна, скрытна, гучна кукуе, у палёце нагадвае ястраба ды інш.) спарадзіла шмат паданняў, якія міфалагічным спосабам тлумачылі ўсе гэтыя асаблівасці яе незвычайным паходжаннем.

    Асноўныя сюжэты “зязюлінага міфа”, зафіксаваныя беларускімі збіральнікамі, наступныя:

    1) З. – гэта ператвораная ў птушку дачка (князёўна), якую пракляла маці за непаслухмянасць (не хацела выходзіць замуж за таго, каго вызначыла маці);

    2) З. – гэта скупая сястра, што не хацела дапамагчы брату, і той памёр. Апамятаўшыся, сястра плакала і клікала яго па йменню “Я-куб, Я-куб!” і так стала птушкай;

    3) З. – гэта ўдава (салдатка), што ад вялікага жалю па мужу плача (кукуе) доўга, пакуль не становіцца птушкай;

    4) З. – гэта маці, якая з крыўды на дзяцей, што не падалі ёй, хворай, вады, скінулася птушкай і вылецела праз акно з хаты;

    5) З. – гэта дзяўчына, што стала жонкай вужа і жыла шчасліва, пакуль не наведала родны дом са сваімі дзецьмі: браты выпыталі таямніцу, падманам выклікалі мужа-вужа і забілі яго. Ад жалю жонка стала З., сыны – салаўямі, сакаламі, дачка, што выдала таямніцу, - жабкай. Гэты сюжэт у літоўцаў мае іншае развязанне: жонка вужа ператвараецца ў елку (egle), сыны становяцца дубамі, ясенямі, дачка – асінай. З. у сюжэце пр Эгле выступае як вястунка, што папярэджвае сватоў вужа пра падман людзей: замест дзяўчыны яны давалі белую гуску, белую авечку, белую цялушку;

    6) З. – гэта скупая жанчына, што пашкадавала ахвяраванага жабраку, Богу пад выглядам жабрака, хлеба, за кару ёй – ператварэнне ў птушку;

    7) З. – гэта выбраная птушка для пошукаў птушынага караля Кука, за што астатнія птушкі абяцалі гадаваць яе дзяцей;

    8) У Ноевым каўчэзе З. неўзлюбў яе “кукуль”, і Ной аддаў яе іншым птушкам. Кукуш застаўся без пары, лётае, кукуе самотны. З. заняла важнае месца ў абрадавым календары беларусаў, яе кукаваннем абазначаецца вясна, ад Вялікадня да Пятра (Кукуй, зязюлька, да Пятра”). Па кукаванні З. лічылі гады жыцця, па першым кукаванні варажылі, які будзе год (добры, калі першае кукаванне чулася ў пакрытым лісцем лесе, і благі, калі яно адбывалася на “голы лес”).

    Пра свой уласны дабрабыт варажылі таксама па першым кукаванні: маеш з сабой грошы – будзе год для цябе багаты, не маеш – наадварот. Дзеля гэтага пакідалі сабе апошні грош “на зязюльку”, на шчасце. Зязюліна кукаванне стала раўназначна плачу, галашэнню, а сама птушка – сімвалам самотнасці, удоўства, жалю.

    Вечная ўдава З. не мае пары і спарваецца, паводле народных уяўленняў, з самцамі іншых птушак. Лмчылася, што кукуе зязюлька – самачка, на самай справе, як ва ўсіх птушак, - самчык, самка адказвае яму ціхім “кох-кох-кох”. Існуе перакананне, што не толькі З. як від утварылася ў выніку метамарфозы жанчыны ў птушку, але і сама птушка сезонна падвяргаецца пераменам: пад восень З. знікае, ператварыўшыся ў каршуна, што тлумачыцца падабенствам афарбоўкі пер’я, характару палёту гэтых птушак.

    З. звязвалася ва ўяўленнях з тым светам, са смерцю, яна лічылася вястункай сумных падзей, смерці, хваробы, няшчасця. У некаторых мясцовасцях З. зганялі са страхі, баючыся яе вестак. Разам з тым З. сакральна абароненая птушка, забіваць яе нельга, шкодзіць – таксама.

    Праклён “Каб ты зязюлькі не пачуў!” азначаў пажаданне чалавеку смерці. Сувязь З. са светам мёртвых пацвярджаецца яе падабенствам да русалак, абрадавае “пахаванне зязюлькі” супадае з “пахаваннем русалкі”, “провадамі русалак”, а у “ку-ку!” – характэрны вокліч русалак.

    Матыў ператварэння жанчыны ў З. шырока выкарыстоўваецца ў песнях, асабліва ў баладах, дзе метамарфоза адбываецца па волі саміх жанчын, ахопленых моцнымі перажываннямі (жалем, роспаччу, рэўнасцю ды інш.).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2022




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz