ДЗЕДАВІЦА

ЗМІЦЕР
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗМІЦЕР

    8/26 лістапада Дзмітры (Зміцер). Гэты дзень выглядае ў народнай паэзіі своеасаблівым апагеем вясельнай тэмы: «Святы Змітры — людзі хітры, чаны параць, піва вараць, сыноў жэняць, дачок даюць».

    Да пэўнага часу дзяўчаты яшчэ маглі перабіраць жаніхоў, але пазней з-за набліжэння посту спяшаліся з вяселлямі: «Да Дзмітра баба хітра, а па Дзмітры — мужчыны хітры».

    У залежнасці ад надвор'я заканчваўся выпас жывёлы, і такім рубяжом мог стаць не толькі названы раней Пакроў, але і Змітраў дзень: «Да Змітра пасуць, а па Змітры пільнуюць».

    Лічылі таксама, што на працягу тых месяцаў, калі жывёла зімуе ў хляве — ад Змітраўкі да Юр'я, воўк нападае на ўсялякіх жывёлін і есць без разбору.

    З паваротам гадавога кола карціны прыроды ў прыкметах і прыказках малююцца ўсё больш стрыманымі, халоднымі фарбамі: «Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў»; «Святы Зміцер грудамі гвоздзіць».

    Па Змітраваму дню глядзелі наперад: «Калі Змітра на снезе, то і Каляды на снезе, а вясна позняя».

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz