ДЗЕДАВІЦА

АЎТОРАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АЎТОРАК

    Другі дзень тыдня, лічыўся адным з найбольш спрыяльных для пачатку важных для гаспадаркі і значных у сямейным пляне спраў. Можна было сьмела выпраўляцца ў далёкую дарогу — абавязкова пашчасьціць, паездка будзе выніковай.

    Як і панядзелак (абодва «мужчынскія» дні), лічыцца спрыяльным для квашаньня капусты. Відаць, менавіта мужчынскі пачатак у сукупнасьці з сымволікай цотнага дня вызначылі станоўчае стаўленьне да аўторка і прадказвалі посьпех у задуманай або распачынанай справе, напрыклад: пайсьці ў гэты дзень у сваты — не атрымаць «ад варот паварот»; калі ў гзты дзень адняць дзіця ад цыцкі, то яно не будзе прасіць суслу; пачыналі сеяць яравыя культуры, садзілі курыцу на яйкі; беларусы былі перакананы, што чалавек, які народзіцца ў гэты дзень, пражыве доўгае і шчасьлівае жыцьцё; звычайна ў аўторак або чацьвер (цотныя, шчасьлівыя дні) распачыналі будаўніцтва новай хаты.

    Разам з тым існуе павер'е, якое папярэджвае: не пазычай ніколі грошай у аўторак, усё жыцьцё іх будзе не ставаць. Сон, які прысьніўся ноччу ў аўторак, можа збыцца толькі праз 7—10 гадоў. Аўторак на другім пасьлявелікодным тыдні — Радаўніца, дзень памінаньня продкаў. Гэта адзіны выпадак, калі ўшанаваньне продкаў трапляла не на суботу, а на аўторак.

    Прычынай таму, відаць, з'яўляецца парадкавы нумар гэтага дня — дзевяты пасьля Вялікадня, які ў структуры ўшанаваньня памерлага лічыцца адным з ключавых («Дзевяціны»)

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ЧАМУ АЎТОРАК ЛІЧЫЦЦА МУЖЧЫНСКІМ ДНЁМ

    Аўторак, у супрацьлегласць панядзелку, лічыцца адным са спрыяльных дзён для пачатку разнастайных сямейных і сельскагаспадарчых спраў. Цяжка беспамылкова сказаць, што ляжыць у аснове такіх лаяльных адносін да яго з боку народнай свядомасці. Відавочна, сярод магчымых варыянтаў могуць быць прапанаваны наступныя.

    Па-першае, аўторак, як і чацвер, так званыя «мужчынскія», а таму шчаслівыя дні, якія супрацьстаяць нешчаслівым, «жаночым», дням – сера-дзе і пятніцы.

    Па-другое, аўторак нясе ў сваім парадкавым нумары лічбу два – цотны лік, што ва ўсходне-славянскай традыцыі заў-сёды адпавядала станоўчым якасцям. Між тым паўднёвыя і заходнія славяне, наадварот, лічылі аўторак кепскім, дрэнным днём. У гэты дзень усходнія славяне распачыналі ворыва або зажынкі, пачыналі будаўніцтва, садзілі птушку на яйкі.

    Парны пачатак, закладзены ў сімволіцы назвы гэтага дня, стаў падставай таго, што аўторак лічылі адным з лепшых дзён для сватаўства – ніколі «гарбуза ў рукі» не атрымаеш. Разам з тым за аўторкам быў замацаваны цэлы шэраг побытавых і абрадавых абмежаванняў.

    Напрыклад, ніколі не пазычаць грошы ў гэты дзень. Шлюб ніколі не бралі напярэдадні серады або пятніцы, г.зн. у аўторак ці чацвер. Лічылася: хто ў гэтыя дні ажэніцца, доўгі час разам не пражыве.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/ff6fde40688a30bb.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz