ДЗЕДАВІЦА

ПЯТА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЯТА

    Пятка, нiжняя гранiца цела чалавека, якая заканчвае сабой «сваю», у простым i пераносным сэнсе, чалавечую прастору i ў той жа час наўпрост судакранаецца з зямлёй, з нiзам, з «чужой» i таму дзiкай i неасвоенай сферай. Адсюль выразны межавы, медыятыўны характар семантыкi П. Менавiта гэтая кропка цела становiцца найважнейшай зонай кантактаў з iншым, тагасветным вымярэннем. П. у якасцi аднаго з цэнтральных сiмвалаў уваходзiць у шэраг рытуалаў чарадзейскай (каб стаць чараўнiком, крыжык насiлi пад левай П.), мантычнай (зямлю з-пад П. клалi пад падушку, каб прыснiўся жанiх), любоўнай (булачкай тройчы абкружвалi вакол уласнай П. са словамi: «не пiрагом, а Iванам» i з'ядалi) i чорнай (зямлю з-пад левай П. скатвалi ў шарыкi i сушылi, каб «высах» i той чалавек) магii. З-пад П. бралi пясок i ў народных медыцынскiх манiпуляцыях: iм сцiралi барадаўкi, кiдалi праз левае плячо пры замаўленнi зубнога болю. Калi соннага чалавека ўзяць за П., ён, згодна з вераннямi, усё раскажа. Дэманалагiчныя персанажы вылучаюцца незвычайнай П. (у Лесавiка адна П. павернута наперад) або яе адсутнасцю, як у самого чорта. Як апавядае пра гэта легенда, у чорта пяты адкусiў сабака, нацкаваны Богам. Хадзьба пяткамi наперад успрымалася як наклiканне смерцi i прыпiсвалася дэманам i хваробам («Падзiў, падзiў, назад пятамi не хадзi, мае Светы не дзiвi»). Фразему «вывернi табе пяткi» можна разумець як пажадан не ўваходу на той свет, а фактычна як насланнё смерцi.

    http://mifijslavyan.ru/stories2/255.htm




    Copyright MyCorp © 2018
    Конструктор сайтов - uCoz