ДЗЕДАВІЦА

ГАЛУБЕЦКІЯ СКАРБЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАЛУБЕЦКІЯ СКАРБЫ

    Каля вёскі Галубцова, што ў Гарадоцкім павеце, на беразе возера ёсць гара-валатоўка, якую тутэйшыя людзі называюць Галубец. Кажуць, што ў гэтай валатоўцы схаваны вялікі скарб. Не так даўно з яе нібыта выкапалі ладны, з качан капусты, срэбраны злітак.

    Як сведчаць старыя людзі, валатоўка насыпана над нейкім асілкам, які здабыў перамогу над ворагам, але і сам памёрад цяжкіх ранаў. Разам з ім у глыбокую магілу паклалі і яго незлічоныя скарбы.

    Непадалёку ад валатоўкі цячэ ручай Красінец. Называецца ен так невыпадкова: адразу пасля бітвы вада ў ручаі была ажно чырвоная ад чалавечай крыві. Шмат хто з мясцовых жыхароў бачыў каля Галубца сівога старца на белым кані.

    Ён з’яўляўся на вяршыні валатоўкі і невядома куды знікаў, калі да яго набліжаліся смельчакі. Часам замест старца на магіле асілка з’яўляецца пара дзіўных вялікіх коней. Людзі вераць, што яны вартуюць закапаны ў гары-валатоўцы скарб.

    Крыніца: http://skarby.in/galubeckija-skarby.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz