ДЗЕДАВІЦА

ДАРОГА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДАРОГА

    У беларускай міфалагічнай традыцыі ўвасабляе сувязь з іншасветам і светам памерлых. Так, у большасці беларускіх легендаў, паданняў, былін сустрэча чалавека з Богам (часта ў выглядзе старца), святымі адбываецца менавіта на Д. Як медыятары паміж “гэтым” і “тым” светам выступаюць старцы, “падарожныя” людзі.

    Усе знаходкі, зробленыя на Д., маюць незвычайны знакавы характар і, як правіла, пазітыўнае значэнне. Так, пуга, знойдзеная на Д., азначала нараджэнне сына ў сям’і; ежу, згубленую кімсьці, давалі дзецям, якія доўга не гавораць (праўда, гаварыць яны мусілі з асаблівасцямі маўлення гаспадара згубленага).

    Гэткую ж знакавасць маюць і сустрэчы на Д. Штосьці нядобрае прадказвала сустрэча з папом, зайцам, жанчынай ( з пустымі вёдрамі), жыдам, добрае – з ваўком, старцам. Асабліва гэта датычыла момантаў, калі чалавек выпраўляўся на значныя для гаспадаркі заняткі ( ворыва, сяўбу, рыбалку ды інш.).

    Так, калі селяніну, які ехаў ці ішоў сеяць, Д. пераходзіў дзіцёнак – жыта магло вырасці не вышэй за ягоны рост; калі сустракалася жанчына – сяўбу наагул маглі перанесці на другі дзень, бо іначай не было б ніякага спору. З другога боку, Д. у народнай традыцыі неадлучна звязана са светам памерлых і нячыстай сілай.

    Смерць разумелася як выправа чалавека “ ў апошні пуць”, “у вялікую невясёлую дарожаньку”, “у дальнюю дарогу”. Безнадзейна хворы, казалі, у сваіх трызненнях узгадаваў Д. Значэнне смерці мела і Д., убачаная ў сне. Крыкі савы ўначы на даху, якія нагадвалі слова “пуць”, азначалі, што ў хаце неўзабаве будзе нябожчык.

    Тое самае азначала і рыццё Д. свіннёй насупраць той ці іншай хаты. Суаднясенне Д. з іншасветам выяўляецца ў яе здольнасці дасягнуць неба: “Як дарога ўстане, то неба дастане”.

    Патэнцыйная небяспека Д. для чалавека тлумачылася яе сувяззю з “нячыстай сілай” (пераважна чортам): “ па дарозе ходзяць чэрці”, якія маглі набываць выгляд пана, “немца” ці пэўных жывёлаў (козліка, барана, ката). Існавала меркаванне, што тая частка

    Д., якую выпадкова ўзараў чалавек, слугуе надзейным сховішчам нячысціку падчас навальніцы. Перасцярожлівае стаўленне да Д. выяўлялася ў катэгарычнай забароне будаваць хату на месцы, дзе яна калісьці пралягала, бо гэта прывядзе да смерці ўсёй сям’і.

    Шырока бытаваў цэлы комплекс адмысловых замоваў, якія мусілі гарантаваць бяспеку ў Д.. зрабіць яе лёгкай і кароткай: “Пуць кароценькі. Салодка дзерава к горкаму не прыстане, к чалавеку пуць не прыстане…” У дальнюю Д., акрамя замоваў, давалі разнастайныя абярэгі (родную зямлю, абразкі ды інш.).

    Знакавы статус Д. (асабліва ростаняў) тлумачыць яе выкарыстанне ў шэрагу магічных практык. Так, каб рассварыць маладую сям’ю, трэба было перабегчы Д. перад самым вясельным поездам.

    У замовах фігуруе адмысловы тып “ порчы і нарадкі”, якія насылаліся чараўнікамі на “торнай дарозе”. Перасыпаўшы Д. мурашнікам з мурашамі, можна даведацца, гаспадыня якой каровы з’яўляецца ведзьмай ( карова не магла пераступіць перашкоду).

    Вобраз Д. шырока выкарыстоўваецца ў розных жанрах беларускага фальклору.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1182




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz