ДЗЕДАВІЦА

КАМАРЫК — НАСАТЫ ТВАРЫК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМАРЫК — НАСАТЫ ТВАРЫК

    24.05.2008

    Святую Лукер’ю (дзень ушанавання 26 мая) у народзе звалі Камарніцай, таму што ў гэты час з’яўлялася шмат камароў. Чалавек ніколі не адчуваў вялікай любові да гэтага насякомага. У адным з паданняў расказваецца аб паходжанні мухі, камара і блыхі: “У насякомых ператвараліся агеньчыкі, якія разляталіся ад змяіных удараў хвастом па гарачых вуголлях.

    Іскра ад першага ўдару змяі, кінутай чалавекам у полымя, трапіла чалавеку на вусны і стала мухай. Змяя зноў стукнула хвастом і агеньчык трапіў чалавеку на левую руку. Ён закрыў яго правай рукой і ўбачыў камара, якога ён, як і муху, выпусціў на волю. З апошняй іскры, якая трапіла чалавеку на лоб, утварылася блыха, пасля чаго змяя згарэла”.

    Нашы продкі звязвалі насякомых з тым, іншым светам, светам продкаў. Лічылася, што яны нясуць туды душу нябожчыка. Веснавыя камары ў сялян заўсёды выклікалі пачуццё радасці, таму што з іх з’яўленнем усталёўвалася доўгачаканае цяпло. У фальклорных тэкстах камар выступае гумарыстычным ці сатырычным персанажам, які надзелены мужчынскай сімволікай.

    Часта ў вясельных абрадавых песнях жаніха і нявесту параўноўваюць з камаром і мухай. Па народных уяўленнях, камар — гумарыст, добры музыка і танцор на вяселлі. Нездарма казалі: “У гэтым годзе камары джаляць балюча — злуюцца, што мала вяселляў”.

    Па колькасці камароў прадказвалі не толькі надвор’е, але і будучы ўраджай: “Камароў мала — аўсу і травы не будзе”; “Шмат камароў — рыхтуйся па ягады, шмат мошкі — шмат грыбоў”.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=22086




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz