ДЗЕДАВІЦА

ДЗЕДАЎ ТЫДЗЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗЕДАЎ ТЫДЗЕНЬ

    Дзедаў (Памiнальны, Усёядны, Усерадны, Сплашны) тыдзень (Памiнальнiца) – перадапошнi тыдзень мясаеда (трэцi ад канца) перад Вялiкiм постам, прысвечаны памяцi памёршых продкаў, "дзядоў". Асаблiва ўрачыста адзначалi ў пятнiцу i суботу.

    Не працавалi, каб не шкодзiць "мёртвым душам". У царкоўнiкаў гэта быў тыдзень Мытара i Фарысея (за 10 тыдняў перад Вялiкаднем). Прытча пра іх заканчваецца вядомымі словамі: кожны, хто ўхваляе сябе, супакоіцца, а супакоены сабою, узнясецца.

    Фарысей жыў справядліва, але грашыў гардыняю, а збіральнік падаткаў, што, несумненна, грашыў на працы, быў апраўданы Богам, бо прасіў пакаяння (Евангелле ад Лукі. 18, 9).

    Пра снежныя завеi ў пачатку тыдня на Гомельшчыне гаварылi: "Ета Усеядная ў госцi едзя!", а ў канцы тыдня: "Ета iз гасцей Усеядная едзя!". (Раманаў, 1912). Вельмi шмат прыкмет i прымеркаванняў звязвалi з Усеядным тыднем смаленскiя беларусы.

    Лiчылася, калi "вея" (мяцелiца) была ў нядзелю, то авёс неабходна сеяць на дзевятым тыднi; калi ж у панядзелак, то – на восьмым; калi ў сераду цi чацвер, то пакiдалi "дзесяцiнкi дзве". I наогул, калi надарылася вялiкая мяцелiца на тыднi, то авёс трэба сеяць раней (Дабравольскі, 1894).

    Алесь Лозка




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz