РАДЗІМКА
Чорны знак, у вераваннях сiмвал пазначанасцi вышэйшай iстотай. Лiчылi, што калi ў чалавека шмат Р., асаблiва там, дзе ён iх не бачыць, то будзе шчаслiвы. З'яўленне радзiмых плямаў звязвалi з тым, што цяжарная жанчына ў час надзвычайных падзей, часцей пажару, схапiлася за тое цi iншае месца на целе. Там у дзяцяцi з'яўлялася Р. Чырвоныя Р. зводзiлi, абводзячы iх рукой нябожчыка.
http://mifijslavyan.ru/stories2/237.htm