ДЗЕДАВІЦА

ЖЭРАБ’І
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖЭРАБ’І

    Агульная назва прадметаў, якія служылі пры абрадах варажбы. Усе старажытныя аўтары, якія пісалі пра славян: візантыйскія гісторыкі, арабскія падарожнікі, нямецкія храністы, сведчаць, што славянскія народы перад усімі больш-менш важнымі і грунтоўнымі справамі шмат увагі аддавалі правядзенню абрадаў варажбы, каб даведацца пра лёс прадпрыемства.

    Лічылася, што варажба дае адказ бостваў на пытанне і паказвае іх волю. Такім чынам развязваліся і розныя спрэчныя пытанні.

    Нямецкія храністы апісваюць Ж. у выглядзе нейкіх драўляных прадметаў, якія кідалі на зямлю. Археалагічныя дадзеныя сведчаць і пра існаванне касцяных шасцігранных прамавугольнікаў з разметкай на асобных гранях.

    На малюнках Радзівілаўскага летапісу падобныя прадметы бачым у руках кіяўлян: яны кідаюць Ж. на чалавека, які будзе прынесены ў ахвяру. Ж. выпала на варагаў-хрысціян.

    Шмат падобных костак сустракаецца ў дружынных пахаваннях паганскіх часоў перыяду Кіеўскай Русі. Знойдзены яны і на тэрыторыі Беларусі, напрыклад у мінску. Варажылі і па паводзінах жывёлы. Магчыма, адсюль узнікла назва “жарабец” пры азначэнні коней і птушак

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz