ДЗЕДАВІЦА

ЛІПА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛІПА

    У беларускіх замовах фігуруе як Сусветнае дрэва: “У полі стаіць ліпавы корч, пад ліпавым карчом ліпава калода, на той калодзе сядзела тры дзевы Марыі”. Л., якая расце па-за чалавечай прасторай, але шырока выкарыстоўваецца людзьмі, набывае выразныя медыятыўныя функцыі і выкарыстоўваецца ў рытуалах, звязаных з культам продкаў.

    Узгадаем вядомую “ліпавую нагу” мядзведзя ў казках. Выраб нагі менавіта з Л. семантычна набліжае мядзведзя да людзей і ў пэўнай ступені дапамагае яму пранікнуць у вёску, у чалавечы свет. Падобныя архаічныя ўяўленні ляжаць і ў аснове легенд, згодна з якімі Л. ператварае ў мядзведзя чалавека за яго жаданне: “Каб мяне ўсе баяліся”.

    Ёсць казачныя сюжэты, дзе Л. як чарадзейна – міфічны персанаж выконвае ўсе пажаданні з удзячнасці за тое, што яе не ссеклі. Аднак часцей Л. сімвалізуе жаночы пачатак: беларускі фальклор шырока прадстаўляе матыў метамарфозы дзяўчыны ў Л. (“Расце на сыну зялёны явар, на нявестцы – бела ліпка”).

    Л. успрымалася як апякунка маці, дзяўчат у іх спецыфічна жаночых праблемах, у пытаннях, звязаных са шлюбам і дзетанараджэннем. Жаночая далучанасць гэтага дрэва на глыбінным роўні карэлюе з яго гаючымі, жыватворнымі якасцямі: хворых працягвалі праз адтуліну ў ствале старой Л., ёсць нават шанаваныя Л., якім прыносілі ахвяры.

    Вядомыя і апатрапеічныя функцыі Л., яе лыка, якое не толькі адганяла дэманаў, але магло пазбавіць іх шкоднай сілы. Беларусы затыкалі ліпавыя галінкі за дзвярыма хлява, каб аберагчы жывёлу ад начнога дэмана Мары.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3173




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz