ДЗЕДАВІЦА

БАГАЧ (РАЖСТВО БОЖАЙ МАЦІ, РАСТВО, ДРУГАЯ, МАЛАЯ, МЁНШАЯ ПРАЧЫСТАЯ, ДРУГІ СЬВЯТОК, СПОЖКА)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАГАЧ (РАЖСТВО БОЖАЙ МАЦІ, РАСТВО, ДРУГАЯ, МАЛАЯ, МЁНШАЯ ПРАЧЫСТАЯ, ДРУГІ СЬВЯТОК, СПОЖКА)

    Сьвята, якое заканчвала цыкл вырошчваньня ўраджаю і адначасова зьмяшчала абрадава-міфалагічны акцэнт на сацыяльна-абшчынны характар уяўленьняў (21 верасьня па н.ст.). Багач — лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася сеечка. Жыта для багача зносілі жыхары ўсёй вёскі. Паводле апісаньня А. Багдановіча, у хату, дзе знаходзіўся багач, запрашалі святара.

    Пасьля набажэнства лубок з жытам і запаленай сьвечкай у суправаджэньні ўсіх жыхароў абносіўся па ўсёй вёсцы і вакол статка. Затым удзельнікі ішлі да наступнай хаты, у якую на цэлы год пераносіўся багач. Відавочная магічная ськіраванасьць абраду на захаваньне дабрабыту, ураджайнасьці, плоднасьці жывёлы, сямейнага ладу. Багач у сістэме календара вылучаецца як сьвята, максімальна набліжанае да ўзьвіжанскіх «сонечных» урачыстасьцяў.

    Запаленая сьвечка як правобраз сонца, крыніцы сьвятла суадносіць абрад са сьвяткаваньнем восеньскага раўнадзеньня. Аб'яднаньне сьвечкі і зерня як сымвала дабрабыту наглядна дэманстравала тыповае для міфапаэтычнага мысьленьня ўяўленьне пра Сонца — жыцьцядайнага апекуна земляробства. Сьвяточны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: «Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку».

    Ад цяжкіх работ пад восень сяляне добра стамляліся, асабліва жанчыны: «Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы». На Віцебшчыне ў гэты дзень жанчыны хадзілі па ільнішчах і на кожным прыгаворвалі: «Няхай будзе лён такей даўгей, сколькі мы прайшлі!» У заходніх раёнах на Багача забівалі жывёліну, а гаспадара, які шкадаваў зарэзаць барана, перасьцерагалі, што таго барана воўк парве.

    Назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы з наступленьнем зімы: калі пасьля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе раньняя. Сапраўды, прадчуваючы зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія дні паболей скубануць сьвежай травы. Вялікая і Малая Прачыстыя і зь імі Пакроў, што адзначаўся неўзабаве, утваралі агульны цыкл багародзіцкіх сьвятаў (сьвяткоў) і адпаведна называліся: першы сьвяток, другі сьвяток і трэці.

    З Малой Прачыстай аб'яўлялі наступную пару года: "Другі сьвяток — восень, браток». На 21 верасьня н. ст. прыпадае адно з галоўных хрысьціянскіх сьвятаў, устаноўленых у гонар нараджэньня Божае Маці. Два праведнікі — муж і жонка Іякім і Ганна не мелі дзяцей і малілі Бога паслаць ім дзіця. Іх малітва была пачута. Нібыта цуд, Бог паслаў старым бацькам дачку Марыю, якая ў будучым стала Маці Ісуса Хрыста.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/98




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz