ДЗЕДАВІЦА

ЛІСА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛІСА

    На побытавым роўні – сімвал хітрасці, кемлівасці, спрытнасці, ліслівасці, падману, зладзеяватасці, помслівасці, прыгажосці і да т. п. На міфалагічным роўні – сімвал вітальнасці і, відавочна, урадлівасці і плоднасці: параўн. вясельнае пажаданне: “перэпіваю ліса, шоб дзеці веліса” (Тураўшчына).

    Узгадайма таксама ўсялякія непрыстойныя анекдатычныя гісторыі (Л. зашчамілася паміж дрэвамі, чым “ скарыстаўся” заяц), а таксама казачны сюжэт, дзе Л. займае хатку зайца, адкуль яе выганяе певень. Цікавая акалічнасць: певень пагражае лісе касою, якая ўяўляе сабою рэжуча-колючы інструмент.

    А ў старажытных хецкіх міфах і ў беларускіх казках бога ўрадлівасці і казу (як тэрыяморфны адпаведнік бога ўрадлівасці) выганяе пчала, якая іх джаліць. Супастаўленне джала пчалы, іголкі вожыка ( у некаторых славянск5іх казках казу выганяе вожык) і вострага ляза касы тут больш чым паказальнае. Такім чынам, функцыі Л. шмат у чым падобныя да функцый казы.

    У беларусаў існавала павер’е, паводле якога некалі Л. мела чорную і белую поўсць, але калі яна аднаго разу з’ела вавёрку, то яе поўсць адразу перамянілася на жоўтую. У магічнай практыцы беларускіх вядзьмарак і знахарак шырока выкарыстоўвалася сэрца Л.

    Так, ведзьмы, змешваючы з пэўнымі зборамі зёлак сэрца Л. і кашэчую печань, гатавалі чароўную вадкасць, якая надавала ім маладосць або незвычайную прыгажосць, а таксама рабіла іх нагэтулькі лёгкімі, што яны свабодна маглі лётаць па ветры, у тым ліку і на свае рэгулярныя шабашы.

    Сэрца Л. лічылася і надзейным сродкам ад п’янства. Для гэтага яго сушылі, расціралі ў парашок, настойвалі на гарэлцы і давалі піць п’яніцам. “Зайчыкаў хлеб” – падарожны гасцінец, прывезены з дарогі або з поля – называлі таксама “лісічыным гасцінцам”. Яго абавязкова аддавалі дзецям.

    Збліжае фальклорныя вобразы зайца і Л. і павер’е, што сустрэча на дарозе як з адным, так і з другой прадказвае няшчасце. Характэрная афарбоўка Л. сталася падставай для называння гэтым жа словам розных рэчаў, параўн. лісічкі – “грыбы”, а таксама “чырвоныя парэчкі” (Тураўшчына). Л. называлі таксама падпаленае на агні месца на вопратцы: “злавіць лісу” значыць “неасцярожна прапаліць вопратку пры агні”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3183




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz