ДЗЕДАВІЦА

ПАН, ПАНЕЙКО, ПАНІЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАН, ПАНЕЙКО, ПАНІЧ

    Персанаж народнай дэманалогіі, адмена нячыстага духа або чорта, верагодна, адна з табуістычных назваў апошняга. Можа атаесамляцца з галоўным чортам Люцыпарам. З’яўляецца чалавеку адзін або ў кампаніі апоўначы або ў марозную месячную ноч і са спевамі пеўняў знікае. Характэрныя месцы з’яўлення – лес, поле, балота, лазня.

    Назва П. матываваная вобразам, у якім, паводле шырока распаўсюджаных на Беларусі ўяўленняў, гэтая адмена нячысцікаў з’яўляецца чалавеку і наводзіць на яго насланнё: малады, хударлявы, прыгожы паніч, франтаванага апрануты ў вузкія (клятчастыя або паласатыя) нагавіцы, у кароткі сурдут або фрак чорнага (радзей – белага) колеру, або плашч і абавязковы капялюш. Калі добра прыгледзецца, то можна ўбачыць хвост, які вытыркаецца з-пад фрака, і рожкі, якія тырчаць з-пад капелюша.

    Але практычна заўважыць гэтага нельга з прычыны таго наслання, якое П. наводзіць на чалавека. Толькі з дапамогай спецыяльнай мазі, калі ёю памазаць вочы, можна распазнаць П. і іншых нячысцікаў.

    Па характары сваіх паводзінаў П. падобны да іншых нячысцікаў. Ён імкнецца збіць падарожных з дарогі і заманіць у самыя нетры; топіць у рэчцы жыдоўскі кагал; любіць мяняцца на нейкія рэчы, але з абавязковым падманам (люльку і капялюш – на корч і старую міску, стрэльбу – на конскую галёнку і г. д.); любіць танчыць; можа набываць нават дзявочае аблічча.

    Характэрныя атрыбуты: багацце; золата, якое рассыпаецца вуголлем або ператвараецца ў іржавую балотную руду (і наадварот, атрыманае ад П. вуголле аказваецца насамрэ золатам); каса; залатая табакерка, тытунь з якой ператвараецца ў конскія камякі, ды інш. П. мае пэўнае дачыненне да коней: ён сам часта стрымгалоў носіцца на брычцы або можа прымусіць так спыніцца мужыковых коней, што іх ніякай пугай з месца не скранеш. Згадаем таксама конскія камякі і галёнкі, у якія ператвараюцца вымененыя ў П. рэчы.

    Адкаснуцца ад П. можна, прапанаваўшы яму невыканальную задачу, напрыклад прынесці вады рэшатам або прымусіць праслухаць даўгі аповед, пакуль не праспяваюць пеўні.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3963




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz