ДЗЕДАВІЦА

БОБ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БОБ

    Як і іншыя стручковыя, у многіх народаў эўропы быў асноўным харчам разам са збожжам і таму адыгрываў у міфапаэтычнай сьвядомасьці значную ролю. Магічнае выкарыстаньне бабоў і фасолі зьвязана з архаічнымі ўяўленьнямі аб іх як прыстанішчы душ памерлых. У сувязі з гэтым людзі імкнуліся з дапамогай боба зьвязацца з «тым», замагільным сьветам.

    Адсюль выкарыстаньне яго ў варожбах, рытуальных бяседах у час каляндарных сьвятаў. Характэрная прымета множнасьці ў бабовых абумовіла выкарыстаньне іх у магіі ўрадлівасьці і адпаведна сэмантыку плоднасьці, што датычыць як рытуалаў заклінаньня ўраджайнасьці нівы і прыплоду жывёлы, так і звычаяў, зьвязаных з працягам роду чалавечага.

    Боб разам з гарохам рассыпалі па хаце на Каляды, дадавалі яго ў густую кашу, каб гэткімі густымі ўзышлі пасевы. Менавіта бобу сярод стручковых надаецца роля замяшчаць сабой Дрэва Сусьветнае – у казках з бабінкі вырастае вялізная сьцябліна, па якой герой трапляе на неба.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/115




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz