ДЗЕДАВІЦА

ІЛЛЯ, ГАЛЛЯШ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ІЛЛЯ, ГАЛЛЯШ

    Свята народнага календара ў гонар старазапаветнага прарока, якога ўшаноўвалі як боства (адзначалася 2 жніўня н. ст.). Паводле біблейскага падання, І. тварыў цуды і жывым узнёсся на неба.

    Пасля прыняцця хрысціянства І. у народным уяўленні зліўся з язычніцкім богам Перуном, увабраўшы ў сябе яго рысы і функцыі. У міфалогіі, старажытных вераваннях і ў фальклоры беларусаў І. – распарадчык дажджоў і навальніц, апякун земляробства, абаронца ад нячыстай сілы, але раззлаваны можа наслаць навальніцы, град і засуху.

    Таму дзень І. на Беларусі святкаваўся ўсюды. У засушлівае надвор’е І. служылі малебны, у якасці ахвяры клалі яйкі ў барознах між градаў. І., згодна з павер’ямі, ездзіць па небе ў залатой калясніцы, і ад яе калёсаў сыходзіць гром, а ад удараў конскіх капытоў утвараецца маланка.

    Калі ўвесь час ліў дождж, казалі, што І. сушыць адзежу пасля пажару. Дзень І. лічыўся канцом сезону ў пчаляроў, бо пчолы ўжо не раяцца: “Толькі да Іллі паглядай на вуллі”.

    На І. пачыналі жаць жыта: “Ілля жніво пачнае, а лета канчае”. І. прыходзіць з доўгачаканым хлебам: “На Іллю поўну печ хлеба наллю”, “На Галляша з новых круп каша”. У народных прыказках дзень І. прадстаўлены як пераходны да чарговага сезона: “Прыйшоў Ілля, то і лета няма”, “На Іллю да абеда лета, а па абедзе восень”.

    Назіраецца пачатак пахаладання, дажджоў: “Ілля нарабіў гнілля”. У прыродных назіраннях звязваўся са святам Пятра: “Прыйшоў Пятрок – апаў лісток, прыйшоў Ілля – апала два”; “Пётр – Павел час убавіў, Ілля – прарок – два ўвалок”. Пасля І. заканчвалі купацца, бо “ “Ілля ўкінуў у ваду алядня (лёду)”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2092

    ІЛЬЯ, ІЛЛЯ

    Старазапаветны прарок, якога ўшаноўвалі як бажаство. Паводле біблейскага падання, тварыў цуды і жывым узнёсся на неба ў вогненнай калясніцы. З хрысціянізацыяй Русі вобраз І. зліўся з язычніцкім богам усх.

    Славян Перуном, увабраўшы ў сябе яго функцыі і рысы.У міфалогіі, даўніх вераваннях і фальклоры беларусаў І. – распарадчык дажджоў і навальніц, апякун земляробства, абаронца ад нячыстай сілы, , але разлаваны можа можа наслаць засуху і град.

    Пра І. спяваецца ў валачобных песнях: ён “па межах ходзіць, жыта родзіць”, прыходзіць з доўгачаканым “новым хлебам” (“На Ілью на лапату налью”). У нар. Календары свята І. (20 ліп. С. ст.) азначала канец лета (“Прыйшоў Ілля, то й лета няма”) і пачатак пахаладання, дажджоў (“Ілля нарабіў гнілля”, “Прыйшоў Пятрок – апаў лісток, прыйшоў Ілья – апалі два”).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/14083




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz