ДЗЕДАВІЦА

ЛІЗДЗЕЙКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛІЗДЗЕЙКА

    Найвышэйшы паганскі біскуп” (крыве – крывэйтэ) падчас кіравання Гедыміна. Потым ад Л. выводзілі род Радзівілаў. Постаць Л. “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай” (1323 г.) шчыльна ахутана міфалагічнымі паданнямі. Так, апавядаецца, што ён быў знойдзены ў пушчы ў арліным гняздзе князем Віценем, бацькам Гедыміна ( ад літ. Lizdas “гняздо” паходзіць і імя Л.).

    Таму аўтар “Хронікі…” сведчыць высокае паходжанне Л. з княжага або “сенатарскага” роду і прыводзіць у падтрымку гэтай думкі рымскі міф аб Ромуле і Рэме, персідскі – аб Кіры і г. д., калі такімі пакінутымі дзецьмі з высокага роду апякуюцца самі багі. І сапраўды, кідаецца ў вочы поўная адпаведнасць гэтага матыву агульнаеўрапейскім казачным матывам аб знаходжанні галоўнага героя.

    Міф аб Л. паказвае, што казка захоўвала рэлігійна – міфалагічныя ўяўленні паганскіх часоў, але ж у “Хроніцы…” мы ўжо бачым пераход да этапа міфалагічнай гісторыі (гістарычныя паданні) да гістарычнага апісання. І сам аўтар летапісу заўважыў гэта і даў шырокае кола параўнаўчага матэрыялу.

    Цікава і тое, што ён не пайшоў па шляху недаверу да міфалагічнага паганскага падання, а, наадварот, выкарыстаў яго, каб падмацаваць выснову аб шляхетным паходжанні Л. Пры двары князя Л. выказаў не толькі здольнасці да вайсковай справы, але і вельмі добра засвоіў варажбу па астранамічных з’явах і па снах.

    “Хроніка…” вялікую ўвагу аддае тлумачэнню сна Гедыміна падчас палявання каля ракі Вяллі, дзебыло месца, на якім спальвалі памерлых літоўскіх князёў. У сне Гедымін убачыў на Туравай гары, дзе перад гэтым забіў магутнага тура (што магчыма разглядаць як папярэдняе ахвярапрынашэнне) і дзе потым быў пабудаваны віленскі верхні замак, вялізнага, як бы жалезнага ваўка.

    Воўк выў так моцна, як 100 звычайных ваўкоў, і гэтае выццё было чутна ва ўсіх баках. Толькі Л. змог растлумачыць сэнс гэтага сну: на месцы, дзе выў жалезны воўк, будзе пабудаваны моцны замак і сталіца вялікай дзяржавы, а гучная слава аб гэтым горадзе разыдзецца па ўсіх баках свету. Паданне аб узнікненні Вільні пераклікаецца з паданнем аб узнікненні Турава.

    Потым з’явіўся новы міф аб паходжанні роду Радзівілаў, які зафіксаваны ў тым ліку віцебскім “Летапісе Панцырнага і Аверкі” (XVI – XVIII стст.): Гедымін назваў Л. Radziwillem, бо той “radil Wilno” пабудаваць.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3153




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz