ДЗЕДАВІЦА

У МЕСЯЦОВАЙ ПОЎНІ ТАЯМНІЦ ПОЎНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    У МЕСЯЦОВАЙ ПОЎНІ ТАЯМНІЦ ПОЎНА

    Сімвалізацыя другой квадры Месяца ў традыцыйных уяўленнях беларусаў Семантычным эквівалентам лацінскага слова “Luna” ў беларускай моўнай традыцыі з’яўляецца слова “поўня”, але менавіта яна (гэта найбольш развітая фаза) і стала прадметам асаблівага стаўлення ў свядомасці беларусаў.

    Ці то за поўняй хаваецца старажытная міфалагічная аснова ўяўленняў аб Месяцы цалкам, ці на самай справе ўплыў поўнага Месяца на чалавека і на ўсё наваколле быў сапраўды настолькі моцным і ўсебаковым, што самыя супярэчлівыя рэгламентацыі тычацца непасрэдна гэтай фазы. Поўня — гэта той час, калі Месяц дасягае максімальных памераў, ступені найвышэйшага росквіту і таму, як магнітам, міжволі прыцягвае да сябе.

    Аднак час загадкавага “прымагнічвання” нашы продкі лічылі адмоўным, патрабуючым асаблівай увагі і засцярогі. Як сведчаць псіхолагі і медыцынскія работнікі, поўня аказвае на чалавека (асабліва на мужчын) сур’ёзнае ўздзеянне: падымаецца артэрыяльны ціск, зніжаецца хуткасць рэакцыі, з’яўляецца неапраўданая раздражняльнасць, абвастраюцца псіхічныя, неўралагічныя і хранічныя захворванні.

    У час поўні людзі стараліся, каб святло Месяца не падала на чалавека або жывёл. І сёння шырока распаўсюджана ўяўленне аб тым, што поўны Месяц не павінен свяціць на твар чалавеку, які спіць, інакш яму будуць сніцца жахі і яго будзе турбаваць бяссонніца. Некаторыя сцвярджаюць, што ў такім выпадку твар стане непрыгожым, а чалавек хутка захварэе.

    Так ужо склалася, што поўня заўсёды выклікала ў народным асяроддзі небеспадстаўную насцярожанасць. Шырока распаўсюджана ўяўленне пра тое, што ў дні і ночы, калі на небе поўня, адбываецца пераважная большасць забойстваў і самагубстваў, катастроф і здарэнняў, канфліктаў і сварак.

    Аднак вялікая колькасць навуковых даследаванняў не знаходзіць ніякай пераканаўчай сувязі паміж гэтымі фактарамі. Справа тут хутчэй за ўсё ў асаблівасцях псіхалогіі чалавека: калі ён перакананы, што поўня ўздзейнічае на арганізм, ён будзе да ўсяго ставіцца з перасцярогай.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24823

    Поўню лічылі небяспечным часам, таму нашы продкі раілі ў гэтыя некалькі дзён устрымацца ад падарожжаў, пачатку нейкай доўгатэрміновай справы, святкавання вяселля і г.д. Поўня максімальна “напаўняла” жывыя арганізмы вадкасцю. Таму ў гэты час не нарыхтоўвалі дровы або будаўнічы матэрыял для новай хаты — усё згніе або драўніну паточаць чэрві.

    У поўню не абразалі і не прышчэплівалі дрэвы, каб яны не гублялі свой жыватворны сок. Па той жа прычыне ў гэты час чалавеку лепш устрымацца ад планавых аперацый ці выдалення зубоў. Цікава, але добрая гаспадыня заўважала, што ў поўню трэба ліць менш малака, якое збіраешся гатаваць, класці менш мукі для звычайнай выпечкі хлеба, “іначай будзе пералівацца цераз край”.

    Забаранялася ў гэтыя дні што-небудзь выносіць з хаты, пазычаць ці аддаваць, каб не вынесці з хаты “сваю поўню”, г.зн. шчасце, дабрабыт і г.д. Але ў поўні былі і станоўчыя моманты, якія спрыялі некаторым справам:

    * Адзначым, што майстры сваёй справы раілі новую печ класці ў самую поўню, каб яна доўга захавалася і не рассыпалася.

    * У час поўні раілі зачынаць сяўбу, каб “калоссе” было поўным.

    * У дні поўні сеялі зеляніну (без пладоў) і траву для жывёлы. Расліны, пасеяныя ў гэты час, былі асабліва пахучымі.

    * А яшчэ ў поўню раілі распачынаць і працягваць заняткі, якія маюць на мэце збіранне разнастайных запасаў, “штоб усюды было поўна ўсякага дабра”. У поўню на Месяцы можна выразна ўбачыць цёмныя плямы, паходжанне якіх атрымала самыя розныя тлумачэнні ў народных павер’ях і легендах .

    Але больш за ўсё была распаўсюджана хрысціянізаваная легенда пра тое, што на Месяцы адлюстравалася забойства Авеля Каінам. “Брат брата на вілах трымае”. Каб у памяці людзей не сцерлася першае зладзейства, Бог пакінуў на месяцы адбітак забойства, які выразна відзён на ім і дагэтуль”.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24898




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz