ДЗЕДАВІЦА

ПЯРСЦЁНАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 32
    Гасцей: 32
    Карыстальнікаў: 0

    ПЯРСЦЁНАК

    Упрыгожанне, пры сiмвалiзацыi якога вызначальнай стала форма, што аб'яднала матывы Сонца i кола магiчнага, якое абараняе ад небяспечных уплываў. П. не толькi лiчыўся абярэгам ад вонкавых шкодных уздзеянняў, але i засцерагаў ад несвоечасовага выйсця душы. Дарэчы, памерламу П. здымалi. Згодна з запiсамi Ібн Фадлана, пры пахаваннi руса дзяўчына, што выпраўлялася на той свет разам з iм, перад смерцю зняла з сябе бранзалеты i П. з ног. Вiдаць, яны перашкаджалi адыходу яе душы. З тым стасуецца i асаблiвасць П., знойдзеных пры археалагiчных раскопках, большасць з iх былi няцэласныя, раз'яднаныя, разагнутыя. На Гомельшчыне забарона надзяваць нябожчыку П. матывавалася тым, што да яго тады на тым свеце будуць чапляцца вужы. У часе археалагiчных раскопак курганоў XI-XII ст.ст. знаходзяць П., падвешаныя на поясе ў якасцi амулетаў. Адно з галоўных значэнняў П. сiмвалiзаваць шлюбнае з'яднанне, у пэўных сiтуацыях замяшчаць самiх жанiха i нявесту. Гэтае значэнне П. хрысцiянская царква не толькi прыняла, але i асвяцiла сваiм аўтарытэтам. У час вяселля П. жанiха i нявесты клалi на хустку i падымалi яе вышэй галавы; валасы маладой прадзявалi праз П. i крыху падпальвалi, на заручынах хлопец i дзяўчына даставалi П. з талеркi з жытам. Напярэдаднi вяселля сяброўкi нявесты пакiдалi ў яе хаце ў хусцiнках свае П., каб хутчэй выйсцi замуж. Згубiць заручальны П. у народным успрыманнi вяшчуе нешчаслiвае сямейнае жыццё i нават страту аднаго з сямейнiкаў. П. станавiўся неабходным атрыбутам многiх варожбаў: яго кiдалi перад люстэркам у шклянку з вадой, клалi побач з iншымi рэчамi перад пеўнем, пакiдалi на ноч пад падушкай. Перад Вялiкiм постам варылi «разгонную кашу», у якую цiшком клалi П., грошы i крыжык. Калi П. даставаўся дзяўчыне, чакалi яе хуткага замужжа. Зачарэпнуць кашы, зваранай на Новы год, з П., якi паклала туды гаспадыня, лiчылася пажаданым на гэты раз для гаспадара, бо тады ў хаце будзе дастатак. У народнай медыцыне праз П. даiлi сурочаную карову, вадзiлi iм вакол запаленняў i болек на скуры ды iнш. П. адзiн з чароўных казачных прадметаў: перакiдванне П. з рукi на руку ўспрымалася як здзяйсненне ўсiх жаданняў. П. побач з завушнiцамi прыносiлi ў ахвяру культавым камяням i крынiцам.

    http://mifijslavyan.ru/stories2/259.htm

    ПЯРСЦЁНАК

    Адно з галоўных значэнняў пярсцёнка - сімвалізаваць шлюбнае з'яднанне ў пэўных сітуацыях замяшчаць саміх жаніха і нявесту. У час вяселля пярсцёнак жаніха і нявесты клалі на хустку і падымалі яе вышэй галавы. Напярэдадні вяселля сяброўкі нявесты пакідалі ў яе хаце ў хусцінках свае пярсцёнкі, каб хутчэй выйсці замуж.
    Згубіць заручальны пярсцёнак у народным успрыманні вяшчуе нешчаслівае сямейнае жыццё і нават страту аднаго з сямейнікаў.
    Пярсцёнак станавіўся неабходным арыбутам многіх варожбаў: яго кідалі перад люстэркам у шклянку з вадой, клалі побач з іншымі рэчамі перад пеўнем, пакідалі на ноч пад падушкай. Пярсцёнак - адзін з чароўных казачных прадметаў: перакідванне пярсцёнка з рукі на руку ўспрымалася як здзяйсненне ўсіх жаданняў
    .

    Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php…

     




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz