ДЗЕДАВІЦА

КАМЯНІ НА ЯКІХ ТАНЧЫЛІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАМЯНІ НА ЯКІХ ТАНЧЫЛІ

    Недалёка ад вёскі Быкавічы Бярэзінскага раёна, што на адлегласці каля 10 кіламетраў ад в. Кукарава, знаходзіцца адзін культавы аб’ект, які мае назву Вялікі Камень.

    Пра яго вядома ад геолагаў, у прыватнасці ад В. Вінакурава, які ў 1988 годзе праводзіў тут даследаванні і зрабіў абмеры каменя – волата. Даўжыня каменя каля пяці метраў, шырыня — каля чатырох, а над зямлёй ён узвышаецца на метр.

    Згадзіцеся, памеры ўражваюць. І таму, калі геолагам расказалі паданне, што на свята раней тут танчыла 12 пар, яны не вельмі здзівіліся. Жыхар вёскі Быкавічы расказваў, што камень цяпер не такі вялікі, бо з часам ён урастае ў зямлю, а вось раней, каб узлезці на валун, трэба было ставіць драбіны.

    Танцы рэгулярна адбываліся яшчэ ў часы маладосці бацькі жыхара вёскі Быкавічы. Тады быццам на ім танчылі ўжо не 12, а 6 пар моладзі.

    Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2013/08/17/svyataya-gara-i-sled-bagarodzitsyi/




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz