ДЗЕДАВІЦА

РАСЛІНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    РАСЛІНЫ

    Паводле мiфiчных паданняў, многiя Р. маглi мець заключаную ў сабе чалавечую душу (вынiк метамарфозы чалавека i дрэва, параўн. у галашэннях: «Яблычка маё садовае! Чаго ж ты не сазрэўшы адкацiлася»), адсюль i незвычайныя ўласцiвасцi асобных Р., гаючасць iх частак (лiсцяў, кветак, каранёў), спажыўнасць (пладоў, соку), прыдатнасць у штодзённым жыццi i ў магiчнаабрадавай практыцы. Р., як i людзi, уяўлялiся носьбiтамi жаночага i мужчынскага пачаткаў, што адбiлася ў iх назвах, яны станавiлiся атрыбутамi розных бостваў, паэтызавалiся. Гаспадарчае выкарыстанне Р. i iх рытуальна-культавая роля ў традыцыйнай культуры беларусаў вельмi блiзка супадае з адпаведнымi ролямi iх у іншых iндаеўрапейцаў, а некаторыя Р., што займаюць прыкметнае месца ў нашай духоўнай спадчыне, не маюць адпаведных рэалiяў у сучасным прыродным асяроддзi. Вылучанымi, надзеленымi асаблiвымi якасцямi i ролямi ў культавай магiчна-рытуальнай практыцы ў беларускай духоўнай спадчыне, як i ў культуры iндаеўрапейцаў, з'яўляюцца шматлiкiя вiды Р., у тым лiку дуб, бяроза, вярба, асiна, хвоя, цiс, а таксама культурныя Р.: яблыня, вiшня, вiнаград («вiно»), злакi: ячмень, жыта, пшанiца, проса, авёс ды яшчэ лён, каноплi. Вiнаград, явар, цiс ды iнш. улюбёныя i пашыраныя вобразы, сiмвалы беларускай вуснапаэтычнай творчасцi захавалiся як спадчына мiнулага жыцця ў iншых прыродных умовах, бо ў гiстарычныя часы ў прыродзе Беларусi гэтыя Р. адсутнiчалi. Амаль усе згаданыя Р. i шэраг iншых маюць этыялагiчныя мiфы, прыгожыя i кранальныя аповеды пра гiсторыю iх утварэння, з'яўлення на свет, якiя спрыяюць выхаванню разумнага захавання чалавека ў прыродзе, экалагiчнай дысцыплiны. Паколькi большасць мiфаў тлумачыць паходжанне вылучаных Р. ад чалавека праз закляцце, перакiдванне, у вынiку гвалтоўнай смерцi (забойства) i iншых прычын метамарфозы, то i ўспрыняцце iх чалавекам было асаблiвым, абумоўленым iх гiсторыяй. Праз сувязь са светам людзей наладжвалася сувязь Р. i са светам бостваў, абагоўленых стыхiяў, нябесных свяцiлаў i да т. п. Так, дуб у iндаеўрапейскай традыцыi належаў богу нябеснага агню Перуну. У дубровах рабiлiся свяцiлiшчы гэтага бога, падтрымлiваўся там нязгасны агонь, выконвалiся адпаведныя абрады. У «Хронiцы літоўскай, жамойцкай i рускай» ёсць згадкі пра тое, што ў гонар Перуна палілі агонь з дубовых дроў. Антыподу Перуна Яшчару, Змею, Вялесу (Воласу) прысвячаўся арэшнiк, па арэшнiку нiколi не бiў Пярун, як бы прызнаючы падзел на сферы ўплыву, хоць лiчылася, што маланка «палiла» арэхi (калi арэхi былi пашкоджаныя, чорныя ўсярэдзіне). Раслiнныя мужчынскiя i жаночыя вобразы ўтваралi пары: дуб з бярозкай, явар з бярозкай, з лiпай, явар з калiнай ды iнш. Сiратлiвай пакiнутай жонкай заставалася рабiна, праклятым дрэвам, звязаным з нячыстай сiлай, уяўлялася асiна, на iншыя Р. ускладвалiся ахоўныя, лекавыя функцыi, iм надавалася роля магiчных атрыбутаў, абярэгаў ды iнш. (крапiва, чартапалох, ядловец, розныя травы, зёлкi, кветкi з лекавымi ўласцiвасцямi ды iнш.). Р. выкарыстоўвалiся ў варажбе (багаткi i вяночкi з кветак у Купальскую ноч, дзявочыя кветкавыя садкi, трыпутнiк i iнш.). У раслiнным свеце нашы продкi бачылi як бы адбiткi ўласных сямейных родавых повязяў, значэнняў, герархiяў: «У маёй староначцы чатыры сады: // У адным жа садзiку залёны ягор, // А ў другiм жа садзiку бела яблынка, // А ў трэцiм жа садзiку зялёны дубы, // А ў чацвёртым садзiку белы вiшанькi. // Зялёны ягор то татулька мой, // А бела яблынка матулька мая, // Зялёны дубы брацейкi мае, // Белы вiшанькi сястрыцы мае» (Арх. Вiцебскага педiнстытута). Космас сямi, такім чынам, паказваецца праз раслiнныя вобразы, размеркаваныя ў чатырох баковай прасторы (чатырох садах). Станоўчай семантыкай надзяляюцца Р. зялёныя, свежыя ў процiлегласць сухiм i голым, якiмi забаранялася сцябаць як жывёлу, так i чалавека. Калi ж напхаць карову «сырой» (г. зн. зялёнай) галінкай, у яе павялiчацца надоi. Сцёбанне Р. як прадукавальны i ў пэўнай ступенi абарончы запабег асаблiва яскравы ў звычаях з вербнай галiнкай у Вербную нядзелю. Свежымi Р. упрыгожвалi хату i падвор'е на Тройцу, што прызвана было не толькi магiчна ўплываць на дабрабыт, плоднасць i ўраджайнасць, але i абараняць сялiбу ад шкодных уплываў. Свежыя Р. выкарыстоўвалiся для ўбору цэнтральных персанажаў некаторых абрадаў Куста, Русалкi. Р. як матэрыял для вырабу рытуальнага сiмвала задзейнiчаны ў купальскiх звычаях (параўн. пудзiла «ведзьмы» ў выглядзе пучка травы), у канцы абраду Р. знiшчалiся або, як у выпадку з вянком Русалкi, прыносiлiся на гарод. З'яўленне першай лiстоты на дрэвах пазначала пачатак сапраўднай вясны, «таму першы гром i першае «куку» зязюлi на голы лес» варажылi на галодны i нешчаслiвы год. Да таго на Магiлёўшчыне да з'яўлення першай лiстоты забаранялася спяваць вяснянкi. Такiм чынам, свет Р. рознабакова адлюстроўваецца ў свядомасцi людзей, адбiваецца на ўсiм iх жыццi, у мiфалагiчнай творчасцi i магiчна-рытуальнай дзейнасцi. Вобразы Р. у характары сiмвалаў цi эстэтычных узораў шырока ўключаюцца ў традыцыйную вуснапаэтычную творчасць, надаючы ёй глыбокую змястоўнасць i хараство. Гл. таксама Дрэвы. http://mifijslavyan.ru/stories2/228.htm Дзе толькі зямля ды вада, ды яшчэ трохі цяпла, там і расліны. Добрую расліну Белбог даў на патрэбу людзям, а ўсялякае паганае зелле Чарнабог уплюнуў. Добрую расліну чалавек сее або садзіць, апрацоўвае зямлю, возіць гной, палівае ды даглядае, і то яна не заўжды родзіць. А ліхая расце сама па сабе, ды так, што яе часам няможна і выгубіць. Відаць, што гэта ліхі так удзеяў. У абрадах у гонар Багоў выкарыстоўваюцца добрыя расліны. Гэта вярба, бяроза, клён, ліпа, дуб. Імі ж упрыгожваюць дамы. Iх спальваюць на купальскім вогнішчы ці падсцілаюць пад хлебныя сцірты, стагі дзеля захавання ад мышэй, крадзяжу, патравы. Да добрых раслін адносіцца таксама аер — на ім пякуць хлеб. На сядзібе вельмі добра садзіць бярозу або клён — яны прыносяць людзям шчасце. Дуб — самае галоўнае дрэва, бо ён жыве даўжэй за ўсіх. Усе расліны размаўляюць між сабой, і ёсць такія людзі, што разумеюць іх гаворку і таму могуць даведацца, якая таіцца ў іх сіла — гаючая ці атрутная — і пры якіх хваробах якая расліна дапамагае. У даўнія часы шмат было такіх людзей, а цяпер вельмі мала, але ўсё-такі яны ёсць. У Купальскую ноч расліны не толькі размаўляюць між сабою, але і ходзяць адна да адной у госці, нават пускаюцца ў скокі, толькі звычайным вачам гэтага не бачна. Калі без прычыны засохла маладое дрэва, яго нельга браць на патрэбу, бо яно засохла ад Трасцы, а тая перайшла на яго з чалавека ад чарадзейства. Адзін дотык да такога дрэва можа вярнуць хваробу на чалавека. Гэтага можна не баяцца толькі тады, калі з засохлага дрэва пачне ападаць кара і сукі. На асіне заўсёды сядзяць Трасцы, ад таго гэтае дрэва заўжды дрыжыць, бо яго Трасца трасе. Калі беларусу блага на свеце, ён пагражае: «Уцяку ды асінкаю заламаю дарогу». Гэта значыць, што ўжо ніколі ў гэтае месца не вернецца. Заломванне асінкаю дарогі лічыцца страшнаю рэччу. Беларускі-паляшучкі праклінаюць асінаю: «Штоб ты павесіўся на сухой асіне; няхай цябе Трасца трасе, як асінавы ліст». http://mifijslavyan.ru/stories4/71.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz