ДЗЕДАВІЦА

ЗНІЧ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗНІЧ

    Святы нязгасны агонь у паганскіх культурах літоўцаў і беларусаў. Гісторык XV ст. Я. Длугаш пры апісанні вераванняў і культаў у Літве да прыняцця хрысціянства згадваў, што ў Вільні гарэў свяшчэнны вечны агонь, у які паганскія жрацы ўвесь час падкідвалі дровы, каб ён не згас.

    Захавальнікам гэтага агню быў святар Зніч. Кароль Польшчы Ягайла падчас прыезду ў 1387 г. у Літву з мэтай увядзення каталіцтва загадаў патушыць вечны агонь, разбурыць свяцілішча і алтар, на якім складвалі ахвярапрынашэнні. У часе будаўніцтва Віленскага катэдральнага касцёла яго галоўны алтар быў узведзены “… на тым месцы, дзе палаў агонь, які (паганцы) фальшыва лічылі вечным, каб паганская памылка стала ўсім больш відавочнай”.

    Падчас археалагічных даследаванняў у сутарэннях касцёла выяўленыя сляды паганскага свяцілішча і ахвярніка. (У польскага храніста XV ст. Мацея з Мехава замест З. у тым жа значэнні ўжыта назва Zincz (Зінч). Гісторыкі XVI ст. А. Гваньіні і М. Стрыйкоўскі ўжывалі назву “З.” у значэнні “вечны агонь”.

    Паводле звестак іншых храністаў, незгасальны агонь З. гарэў таксама на алтары ў буйным культурным цэнтры Рамове, а ў Воліне, які размяшчаўся ў вусці р. Орда (Польшча) і дзе знаходзілася свяцілішча найвышэйшага паганскага боства, З. палаў у катле. У XIX ст. даследнікі міфалогіі А. Мяржынскі і Акялевіч лічылі, што сапраўдная назва З. была Зініч і абазначала месца, дзе стаяла капішча з гарэўшым на ім нязгасным агнём.

    На думку этнографа А. Карловіча, назва З. ( ад літ. Zinicus або zincius) абазначала святара, які падтрымліваў вечны агонь. У пісьмовых помніках на старабеларускай мове назва З. не сустракаецца, хоць беларускія мовазнаўцы выводзяць ад яе сучасны памяншальны назоўнік “знічка” – блукаючы агонь, падаючая зорка.

    На думку лінгвістаў, назва З., напэўна, мае той жа корань, што і агульнаславянскае слова “зной”, утворанае ад zneti – “гарэць” (блізкае да рускага дыялектнага «знить, знеять» у значэнні «палымнець, тлець»; стараславянскае «зноитися»).

    У сучаснай беларускай мове тэрмін З. замацаваўся ў значэнні “святы агонь паганцаў”, польскае znicz абазначае “алімпійскі агонь”, “надмагільнае полымя” (напрыклад, Вечны агонь на магіле невядомага саладата), чэшскае znic – “святы агонь у старажытныхлітвінаў і славян”.

    Славянская этымалагія назвы З. (з улікам археалагічных і гістарычных звестак пра наяўнасць усходнеславянскага насельніцтва ў Вільні XII – XIV стст.) можа сведчыць пра тое, што на тэрыторыі летапіснай Літвы да Крэўскай уніі 1385 г. частка насельніцтва славянізавалася, але трымалася паганства.

    Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/1912




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz