ДЗЕДАВІЦА

ЖЫЦЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖЫЦЕНЬ

    Жыцень. Мастак Валеры Славук

    Бог восені, які спрыяе росту і выспяванню збажыны, гародніны. Яго ўяўлялі нізкарослай істотай сталага веку – худым і нават кашчавым, з ускудлачанымі валасамі. Асаблівасць яго выгляду – тры вокі (адно на патыліцы). Сагнуўшыся, ён ціха расхаджвае па палях і агародах, аглядаючы навокал, ці добра прыбраны ўраджай на нівах.

    Знайшоўшы шмат каласоў, пакінутых нядбайнымі жнеямі, Ж. падбірае іх і звязвае ў сноп, а потым пераносіць на той жніўнік, дзе збожжа сабрана з ашчаднасцю. У выніку на першай ніве на наступны год усё прападзе, а на другой – можна чакаць вялікага ўраджаю. Тое ж здараецца і на агародах.

    Убачыўшы каго-небудзь з гаспадароў, Ж. падыходзіць да яго і грозіць пальцам, ш8то ў будучым абяцае неўраджай. Гэтым жэстам Ж., які паўстае часам у выглядзе жабрака з торбаю, папярэджвае кожнага стрэчнага пра вялікі ўсеагульны голад.

    Ж. у абліччы жабрака можа з’явіцца і перад странным і беражлівым гаспадаром, даючы яму, такім чынам, знак пра набліжэнне небяспекі, каб той падрыхтаваў запас хлеба на галодны год. Клапатлівы Ж. заўсёды нябачна прысутнічае пры восеньскай сяўбе. Ходзячы па полі, ён сурова ўзіраецца пад ногі, утоптвае зерне, каб ніводнае не прапала і каб яно хутчэй апладнілася зямнымі сокамі.

    Імя Ж. увайшло ў прымаўкі: “Жыцень хлеба даў”, “Баржджэй да Жытня, калі ў засеку хлеба не прытне” (г. зн. Звальваюць віну на Ж., калі ў стадоле бракуе хлеба), голад на двор”. Ж. быў вядомы пераважна ў Магілёўскай і Мінскай губернях.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ЖЫЦЕНЬ

    Людзям дапамагае бог восені - Жыцень, якога беларусы ўяўляюць не вельмі грозным і заўсёды чымсьці незадаволеным. Жыцень - пажылы, невялікага росту мужчына, худы, кашчавы, з растрапанымі валасамі, з трыма вачамі (трэцяе вока на патыліцы); ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся.

    Блукае ён па палях і аглядае, ці добра прыбраны, і калі знойдзе на жніве каласы, то збірае іх, злучае ў сноп і пераносіць на чыста прыбранае поле. На наступны год там, дзе Жыцень знайшоў кінутыя каласы, будзе неўраджай, і, наадварот, вялікі ўраджай будзе на тым полі, дзе ён пакінуў сноп.

    Часамі Жыцень з'яўляецца беларусам у выглядзе жабрака з суровым тварам і пагражае пальцам кожнаму сустрэчнаму. Гэтым ён папярэджвае, што хутка будзе ўсеагульны голад ці неўраджай, трэба запасіцца хлебам.

    Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html

    ЖЫЦЕНЬ

    Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. Народаў, “гаспдар” поля; яго жаночая паралель – жытняя баба. На Беларусі Ж. ўяўлялі ў выглядзе маленькага дзядка (“жытні дзед) з доўгай барадой. Лічылася, што ён нібыта забяспечваў ураджай жыта – “даваў жыта”, збіраў каласы на жытняй ніве нядбайнай гаспадыні і пераносіў іх на поле руплівай жняі.

    Яго паважалі таксама як духа багацця і дабрабыту. Пазней нар. Вераванні пра Ж. зліліся з уяўленнем пра бога як вытворцу ўраджаю. Рэлігійнае ўяўленне аб ім знікла ў канцы 19 – пач. 20 ст. З вобразам Ж. звязаны земляробчы абрад “завіванне барады”.

    Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/13363

    ЖЫЦЕНЬ

    Бог восені — Жыцень апякуецца і над сялянскімі палямі. Ён з'яўляецца перад беларусам у выглядзе мужчыны сталага веку, нізкага росту, худога, нават кашчавага, з ускудлачанымі валасамі. Мае тры вокі: два як у звычайнага чалавека і трэцяе на патыліцы. Жыцень выглядае грозным, нібыта вечна нечым незадаволеным.

    Ходзіць Жыцень вельмі ціха, сагнуўшыся. Расхаджвае па палях і агародах, каб агледзець, ці ўсё добра прыбрана, як павінна быць у добрай гаспадарцы. Калі Жыцень знойдзе на жніўніку шмат каласоў, пакінутых жнеямі, ён збярэ іх і, звязаўшы ў адзін сноп, перанясе на тое поле, дзе сабрана ўсё чыста, з ашчаднасцю.

    Вынікам гэтага здараецца неўраджай у наступным годзе на тым месцы, дзе Жыцень знайшоў шмат пакінутых каласоў, і, наадварот, вялікі ўраджай на той ніве, дзе пакінуў ён сноп. Toe ж бывае і з агародамі, якія наведвае Жыцень і ў якіх знаходзіць нядбайнасць, гаспадарскія непарадна.

    Убачыўшы каго-небудзь з гаспадароў агарода, Жыцень падыходзіць да яго і грозіць яму пальцам: гэта значыць, што ў наступным годзе ў тым агародзе трэба чакаць неўраджаю. Жыцень прыходзіць да беларуса часам у выглядзе жабрака. Ён, як звычайна, з суровым тварам, пагражае пальцам кожнаму стрэчнаму.

    Гэта прадвесце ўсеагульнага голаду ці вялікага неўраджаю на наступны год. Зрэшты, у такім выглядзе Жыцень з'яўляецца беражлівым і старанным гаспадарам, каб папярэдзіць іх пра надыход небяспекі і такім чынам даць ім магчымасць назапасіць хлеба на галодны год. Жыцень прысутнічае у полі і пры восеньскай сяўбе.

    Пахаджае з грозным выглядам па пасеяным жыце і нібыта ўсё прыглядаецца да чагосьці ўнізе, утоптвае зерне, каб лепш увайшло ў зямлю і хутчэй апладнілася зямельнымі сокамі

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/37.htm




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz