ДЗЕДАВІЦА

ЛАЗАВІК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛАЗАВІК

    Лазавiк ці лазовы дзед. Валера Славук Лясны дух, які жыве ў лазе (параўн. з Лознікамі). Народнае ўяўленне малявала яго старэнькім аднавокім карлікам, велічынёю не большым за пазногаць, аднак з доўгай аршыннай барадою і з доўгаю, у сем сажняў, пугаю ў руцэ.

    Маленькі домік Л. атуляюць балоты, у ім няма ні вокнаў, ні дзвярэй – толькі маленькая адтуліна ў страсе, праз якую залазіць сам гаспадар. Дом Л. недаступны для людзей: пры набліжэнні чалавека ён увесь час аддаляецца ад яго.

    Калі К. расхаджвае па балотах, яго адразу можна пазнаць: адзінае яго вочка бліскае, як агеньчык. Аналагічны ці блізкі міфічны персанаж быў вядомы ў беларусаў пад імем Балотніка, вадовіка.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    ЛАЗАВІК (ЛОЗНІК)

    Лазавiк ці лазовы дзед. Валера Славук

    Лазавік - нейкі лясны бог, які жыве ў лазе. Беларусы ўяўляюць яго старэнькім карлікам, не большым за пазногаць, аднавокім, з аршыннаю барадою, які заўсёды носіць з сабою доўгую (у сем сажняў) пугу. Ён, кажуць, звычайна жыве ў лазе, у маленькім дамку, акружаным балотам; дамок гэты без дзвярэй і вокнаў, толькі з маленькай адтулінай на страсе, куды звычайна залазіць сам гаспадар Лазавік.

    Дамок гэты недаступны для людзей: як толькі хто-небудзь задумае падысці да яго, дома як і не было на тым месцы, пойдзе далей; чалавек за ім - дамок далей ад яго. Лазавік, кажуць, часта расхаджвае па розных балотах. Тут яго адразу пазнаеш: вочка яго бліскае, як агеньчык... Што робіць Лазавік сваёй пугай і навошта носіць з сабою, беларусы самі не ведаюць.

    Лазавік вядомы ў Беларусі пад рознымі іншымі імёнамі; у некаторых месцах яго завуць Балотнікам, які жыве ў балоце, а ў іншых - Вадавіком, які жыве ў вадзе. (Древлянский, с. 101-102.) Лознікі ўтвараюць асобны гурт хутчэй надводных, чым падводных нячысцікаў. Жытлом ім служаць густыя кусты пераплеценага лазняку, у залежнасці ад якога афарбавана іх цела.

    Самі па сабе Лознікі - драбнюткія гуллівыя чарцяняты, яны не маюць намеру загубіць тую ахвяру, якую заблытваюць у куст лазы, у яе карэнні ці прымушаюць правальвацца ў прыхаванае вадзяное акенца ў багне. Усё гэта робіцца не як сатанінскае насланнё, а як гульня, жарт, пасля якіх яны самі дапамагаюць ахвяры, падсоўваючы ёй куст лазы, трыснёг, аер і інш.

    Калі і пры такой дапамозе ахвяра не выратавалася, значыць яе падхапіў буйны нячысцік, які жыве тут - Вадзянік, Балотнік, Багнік... Паколькі Лознікі зусім бясшкодныя і малыя з выгляду, грамавыя стрэлы забіваюць іх не спецыяльна, а выпадкова.

    У Лознікаў застаецца адна небяспека, пра якую яны, аднак, зусім не дбаюць. Гэта - асушэнне месца пад іх жытлом і з-за гэтага знішчэнне лазняку, з якім звязана жыццё Лознікаў. У такім выпадку яны гінуць усе разам назаўсёды і бясследна. (Никифоровский II, с. 84-85.)

    Крыніца: http://slounik.org/82162.html

    ЛАЗАВІК

    У лазе, што расце каля балотаў, жыве лясны Бог— Лазавік. Гэта старэнькі карлік, не большы за пазногаць. Ён аднавокі, з аршыннаю барадою і з сёды носіць з сабою доўгую пугу. Што робіць Лазавік сваей пугай і навошта носіць з сабою, беларусы не ведаюць.

    Лазавік звычайна ў лазе, акружанай балот у маленькай хатцы дзвярэй і вокнаў, толькi. адтулінай на страсе, куды, звычайна залазіць сам гаспадар.

    Дамок гэты недаступны для людзей: толькі хто-небудзь задум падысці да яго — дома я не было на тым мес~ Пойдзе далей чалавек ім — дамок зноў далей ад яго.

    Лазавік часта расхаджвае па балотах. Тут адразу пазнаеш: вочка бліскае, як агеньчык. 3 асушэннем балотаў пераводзіцца лаза, і Лазавiк вымушаны шукаць іншае балота.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/96.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz