ДЗЕДАВІЦА

ІКОНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ІКОНА

    Iкона – жывапiсная, радзей – разбярная выява Iсуса Хрыста, Дзевы Марыi, хрысцiянскiх святых цi бiблейскiх падзей. Iкона стала сiмвалам прысутнасцi Боскага пачатку побач з чалавекам. Асаблiвае ўшанаванне iкон iснуе ў праваслаўных i каталiцкiх вернiкаў, якiя перакананы ў тым, што iкона дазваляе вернiку падрыхтавацца да размовы з вышэйшымi сiламi.

    -Iканапiс стаў асобным вiдам творчасцi. Iкона ствараецца ў пэўным душэўным стане, часцей за ўсё пасля шматдзённага посту.

    -У культуры ўсходнiх славян iкона ў шэрагу такiх сакральных рэчаў, як святая вада, свечка, шырока выкарыстоўвалася ў ахоўных i ачышчальных рытуальных дзеяннях. Лiчылася, што iкона здольная «асвячаць» сваёй прысутнасцю прастору хаты цi храма. Таму яе ў лiку iншых сакральных рэчаў першай неслi ў хату ў час улазiнаў.

    Для яе наладжвалi «святое» месца – чырвоны кут, якi часцей за ўсё быў зарыентаваны на ўсход.

    -Лiчылася, што пасля смерцi i да пахавання душа памерлага «сядзiць у хаце за iконамi». Таму iконы ў чырвоным куце нiколi не ставiлi шчыльна адну да другой цi да сцяны, каб «душам бацькоў было дзе пасядзець».

    -Асаблiвым ушанаваннем у народзе карысталiся з’яўленыя iконы. Цудоўнае з’яўленне iконы на дрэве, каля вады, крынiцы, на гары i г.д., заўсёды станавiлася знакам, знаменнем для дадзенай мясцовасцi: «З’яўленне iконы паказвае прыемныя богу мясцiны».

    Знаходжанне iконы заўсёды суправаджалася будаўнiцтвам на тым месцы храма, каплiцы, заснавання манастыра. Часам на месцы з’яўлення iконы з’яўлялася крынiца, i там будавалi калодзеж. Вада ў такой крынiцы таксама была лекавай, «святой».

    -Калi iкона па якой-небудзь прычыне пакiдала храм, гэта заўсёды азначала яго разбурэнне, заняпад абшчыны i г.д.

    -У народзе аб iконах, якiя прыносiлi пазбаўленне ад немачаў i давалi палёгку ў хваробах, iснавалi паданнi, якiя перадавалi з пакалення ў пакаленне. Такiя iконы звалiся цудадзейнымi. Сярод усiх цудадзейных iкон, а iх больш за тысячу, асаблiва вядомыя Траеручыца, Уладзiмiрская, Казанская, Iверская iконы Боскай Мацi, iкона святога Мiкалая i святога Георгiя Перамаганосца.

    Да цудадзейных iкон прыносiлi i звычайныя рэчы, i каштоўныя падарункi, а таксама выявы з золата, серабра. -У дачыненнi да iконы таксама выконвалi пэўныя рытуальныя дзеяннi, абумоўленыя высокай ступенню сакральнасцi.

    Перад iконай запальвалi свечкi, чыталi малiтвы i давалi клятвы. Iконай бласлаўлялi маладых перад вяселлем. Iкону (невялiкi абразок) клалi памерламу ў магiлу. З iконай сустракалi ў варотах набытую жывёлу, першы раз выганялi яе вясной у поле.

    -Пры iконе забаранялася сварыцца i ўступаць у iнтымныя зносiны (iкону неабходна было завесiць). -Iкону нiколi не змяшчалi ў «нячыстых» месцах: у лазнi, ёўнi, на гарышчы.

    -Старыя iконы забаранялася спальваць цi проста выкiдаць. Такiя iконы закопвалi на могiлках цi пускалi па вадзе.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Советская Белоруссия».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c69017f0f45c0d11.html

    АХОЎНІЦА СЯМ’І І ЖЫТЛА ІКОНА.

    У культуры ўсходніх славян ікона ў шэрагу такіх сакральных рэчаў, як святая вада, свечка, шырока выкарыстоўвалася ў ахоўных і ачышчальных рытуальных дзеяннях.

    Іконай благаслаўлялі маладых перад вяселлем. Ікону (невялікі абразок) клалі памерламу ў магілу. З іконай сустракалі ў варотах набытую жывёлу, першы раз выганялі вясной у поле.

    Ваду, якой мылі іконы перад святамі, напрыклад у Чысты чацвер, вылівалі пад чырвоным кутом. Ікону ніколі не змяшчалі ў «нячыстых» месцах: у лазні, пуні, на гарышчы.

    Старыя іконы забаранялася спальваць ці проста выкідаць. Такія іконы закопвалі на могілках ці пушчалі па вадзе.

    У спалучэнні са словам «ікона» не ўжываліся такія слова і дзеянне, як «продаж». Ікону можна было выменяць (няхай сабе нават і за грошы) ці падарыць.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/adffa20ffb758c32.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz