ДЗЕДАВІЦА

КУМАВАННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КУМАВАННЕ

    Старадаўні абрад устанаўлення прыязных, сяброўскіх адносін. Называюць таксама кумленне. Спраўлялі яго пераважна ў канцы вясны – пач. Лета на “зялёныя святкі” (сёмуху) ва ўсх. І цэнтр. Частцы Беларусі (Магілёўшчына, Міншчына). Дзяўчаты ішлі ў лес, звязвалі галінкі бярозак (“завівалі” іх), праходзілі парамі тры разы ўзад і ўперад пад завітымі ў вянок бярозкамі, спяваючы песню пра ўстанаўлення сяброўскіх адносін.

    Пасля гэтага елі абрадавую страву (яечню). Абрад поліфункцыянальны. У далёкім мінулым ён сімвалізаваў наступленне паўналецця, сталасці дзяўчат, пераход іх у групу дарослых членаў абшчыны (меў значэнне пасвяціцельнага абраду). Пазней стаў абазначаць устанаўленне сяброўскіх, прыязных адносін паміж яго ўдзельнікамі – тымі, хто ў пары праходзілі пад завітымі бярозкамі.

    Зялёныя бярозкі былі сімваламі дзяўчат, а завіты вянок – іх дружалюбства, сяброўскага саюзу. Абрад сімвалізаваў і шанаванне бярозак, іх жыццёвай сілы, пажаданне добрага ўраджаю. Бярозкі завівалі “на годы добрыя, на жыта густое, на ячмень каласісты, на авёс расісты, на грачыху чорную, на капусту белую”.

    Абрад выконвалі пасля заканчэння сяўбы. Жыццёвая моц бярозкі, лісце якой распускалася ў гэты час, на думку ўдзельнікаў абраду, магла плённа ўздзейнічаць на ўраджай. Як традыц. Гульня – забава сустракаецца ў некаторых вёсках і ў наш час.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/15956




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz