ДЗЕДАВІЦА

ДЗВІНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗВІНА

    Адна з найбуйнейшых рэк Беларусі. Больш – менш агульнага комплексу міфаў пра Дз. на Беларусі ўжо не фіксуецца. Аднак рэшткі розных паданняў сведчаць пра шматлікія міфалагічныя ўяўленні, якія былі звязаны з Дз. у паганскія часы і потым захоўваліся ў народзе. Разам з Дняпром Дз. фігуруе ў паданні аб паходжанні беларусаў.

    Гэтыя рэкі пацяклі следам за сабакамі Стаўры і Гаўры, выпушчанымі міфалагічным родапачынальнікам беларусаў – Белаполем. Паводле іншага падання, у Дз. жыў Цар рыб, які засцерагаў рыбу ад рыбаловаў. Уяўленне аб нейкіх валадарах рэк і азёр, звязаных з вышэйшым марскім валадаром, з’яўляецца агульнаславянскім, хоць гэты арэал і магчыма звузіць толькі да поўначы ўсходнеславянскага рэгіёна (параўн. паданні пра раку Волхаў, возера Ільмень ды інш.).

    Ёсць і паданне пра тое, як чорт нёс вялізны камень, каб спыніць Дз., але кінуў яго побач у дрыгве. Паданні аб перакрыванні водаў рэк істотамі ніжняга свету належаць да агульнаіндаеўрапейскіх уяўленняў. Менавіта за воды рэк змагаецца Грымотнік. На Беларусі падобныя матывы вядомыя ў дачыненні да Вяллі і дняпра.

    Гэта звязана з шанаваннем ніжняга свету, царства памерлых і яго багоў, асабліва Вялеса – Воласа – надаўцы плоднасці. А яшчэ – з шанаваннем камянёў у рацэ, пра што нагадваюць Барысавы камяні у Дз. З тымі ж уяўленнямі пра суперніка Грымотніка звязанае і значна ўжо пераробленае паданне аб патанулай у Дз. адсечанай галаве вялікага змея, які паядаў людзей у адной з вёсак. Цела змея ператварылася ў раку Вужыцу.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1232




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz