ДЗЕДАВІЦА

ГАРОХ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГАРОХ

    Адна са старажытных культур, што складала асноўную ежу да збожжфвых, набыў у архаічнай культуры глыбокі сімвалічны сэнс. Яго найпершае і асноўнае абрадавае выкарыстанне – у пахавальна-памінальным комплексе. Г. раскідвалі па кутах ці кідалі за печ для душаў памерлых.

    Беларусы ў час памінальнай ежы адчынялі вокны і дзверы, а гаспадар, абышоўшы хату, запрашаў продкаў на страву з Г., які быў адной з найважнейшых калядных страваў, а таксама неабходным атрыбутам рытуалаў з выразнай прадукавальнай семантыкай.

    Бацька падкідваў Г. угару, а дзеці стараліся злавіць па дзве гарошыны, каб авечкі прынеслі паболей ягнят. У народнай культуры Г. мае эратычную сімволіку, і прарослая гарошына атаясамліваецца з зачаццем дзіцяці.

    У чарадзейных казках нараджэнне асілка Пакацігарошка наўпрост звязваецца з праглытваннем жанчынай цудоўнай гарошыны (параўн. таксама значэнне фразеалагізмаў: паесці гароху – “зацяжарыць”, атрымаць гарохавы вянок – “атрымаць адмову пры сватанні”. Дарэчы, гарохавы вянок сімвалізаваў у рытуалах страчаную дзявоцкасць.

    Паказальны і наступны звычай, вядомы ў канцы мінулага стагоддзя на Гродзеншчыне: калі для абраду ачышчэння прыходзіла маладая жанчына, што мела пазашлюбнае дзіця, святар надзяваў ёй на галаву вянок з гарохавай саломы і загадваў прывязаць яе да дрэва, якое расло каля царквы.

    У беларускіх павер’ях струк з дзевяццю або дванаццаццю гарошынамі мог спыніць вясельны поезд, а перакінуты праз страху, ператвараў удзельнікаў вяселля ў ваўкоў (гл. Ваўкалак). Існуюць гіпотэзы аб прыналежнасці Г. да сімвалаў і атрыбутаў бога Перуна.

    Магчыма, таму героі некаторых казак, накіроўваючыся да ведзьмы (Бабы Ягі) па чароўныя гуслі-самагуды, прыхопліваюць з сабой Г. Па гарохавай (або бабовай, гл. Боб) сцябліне баба з дзедам падымаюцца аж на неба да самога неба.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/892

    ХОЧАЦЕ ДЗІЦЯ? З’ЕШЦЕ ГАРОХАВАЙ КАШЫ!

    Гарох. Сімволіка пладаноснасці і ўраджайнасці гароху дае магчымасць зразумець, чаму славяне вельмі часта выкарыстоўвалі гарох у сямейных абрадах і абрадах святаў на працягу года. Часта ў песнях гарох звалі золатам. У казках гарохавая сцябліна часта расце да неба, а тых, хто здолее па ёй ўзлезці на неба чакае незлічонае багацце.

    Для забеспячэння дабрабыту і багацця на працягу новага года ў славян гарох быў абавязковай ежай на Святкі і асабліва на Раство. У гэтыя святочныя дні ў хлебе запякалі некалькі гарошын. Лічылася, каму трапіць кавалак хлеба з гарохам, той будзе шчаслівым і багатым увесь год.

    Тая гаспадыня, якая на Раство з’есць некалькі гарошын, захавае сваіх курэй, яны не будуць хадзіць несціся па чужых падворках. Тыя, хто трымаў у гаспадарцы коней, павінны былі на Каляды з’есці па лыжцы гароху, каб коні былі здаровыя і рухавыя. На Каляды гаспадар абсыпаў вуллі і сад гарохам, які застаўся ад вячэры, каб забяспечыць пладаноснасць і ўраджай.

    Каб увесь год быць з грашыма, трэба было за каляднай вячэрай кінуць лыжку недаваранага гароху ў кут. У некаторых рэгіёнах з гэтай мэтай гарох закопвалі ў зямлю там, дзе з даху капае вада, г.зн. з паўднёвага боку. На некаторыя святы забаранялася ўжываць гарох у ежу. Лічылася, калі з’есці гарох на Масленку, то будуць моцна балець зубы.

    У некаторых рэгіёнах забаранялася ўжываць гарох новага ўраджаю да Іллі (2 жніўня). Пасля вянчання маладую абсыпалі гарохам. А па колькасці гарошын, якія застануцца на адзенні, прадказвалі колькасць будучых дзяцей. Вараны гарох быў адной з галоўных вясельных страў. У абрадавых песнях дзяўчатам раілі з’есці гарохавай кашы, каб зацяжарыць.

    Гарох прысутнічае і ў пахавальнай абраднасці. На Раство гаспадар раскідваў гарох для душ памерлых, глядзеў у бок могілак і клікаў бацькоў за пачастункам. Часам куццю на жалобны стол рыхтавалі з гароху. У асяродзі ўсходніх славян адзін са святых, які ўшаноўваецца 6 мая, -- Іоў -- атрымаў мянушку Гарошнік.

    Лічылася, што з гэтага дня можна сеяць гарох. Сяўбу гароху пачыналі ў пэўныя дні. Найбольш спрыяльнымі лічыўся аўторак на Страсным тыдні: «хто сее ў Вялікі аўторак, той з гаршчка атрымае мех». Акрамя гэтага, спрыяльнымі для пасеваў гароху лічыліся Страсная пятніца і Лазарава субота.

    Спрыяльным для будучага ўраджаю гароху быў сеў у першыя дні маладзіка; таксама час да ўзыходу сонца; у час дажджу і ў поўнай маўклівасці. Прыкмячалі: «Калі алешына ў час цвету дае шмат “завушніц”, то будзе многа гароху».

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=21908

    ЕЖА ВОЛАТАЎ

    Славяне вельмі часта выкарыстоўвалі гарох у абрадах сямейнай і каляндарнай накіраванасці. Даволі пашыраным з’яўляецца матыў, калі ў песнях гарох называлі золатам. У казках гарохавая сцябліна расце аж да нябёсаў, а тых, хто здолее па ёй узлезці да самога Бога, чакае незлічонае багацце.

    Нездарма цара вялікага царства клічуць царом Гарохам. Ежай былінных волатаў таксама быў гарох. Для забеспячэння дабрабыту і багацця на працягу ўсяго года ў славян гарох быў абавязковай ежай на калядныя святы і асабліва на Раство Хрыстова. У гэтыя святочныя дні ў хлеб запякалі некалькі гарошын.

    Лічылася: каму трапіць кавалак хлеба з гарохам, той будзе шчаслівым і багатым увесь год. Тая гаспадыня, якая на Раство сама з’есць некалькі гарошын і пачастуе сваіх курэй, забяспечыць сабе спакой: куры не будуць хадзіць і несціся на чужых падворках. Тыя, хто трымаў у гаспадарцы коней, павінны былі на Каляды з’есці па лыжцы гароху, каб коні былі здаровыя і рухавыя.

    На Каляды руплівы гаспадар абсыпаў вуллі і сад гарохам, які застаўся ад вячэры, каб забяспечыць пладаноснасць пчол і ўраджай на садавіну. А вось каб паспрыяць вялікаму ўраджаю гароху, трэба было ў калядную ноч пакачацца па нялушчаным гаросе, а тое зерне, якое вылушчылася, падкладвалі ў насенне, прыгатаванае для сяўбы.

    Каб увесь год у хаце не пераводзіліся грошы, рабілі наступныя магічныя дзеянні: за каляднай вячэрай трэба было кінуць лыжку недаваранага гароху ў кут або закапаць крыху гароху ў зямлю пад капеж з паўднёвага боку. Самыя складаныя сэнсавыя праявы сімволікі гароху звязаны з перадшлюбным перыядам, вясельнай абраднасцю і забеспячэннем нараджэння дзяцей.

    Пасля вянчання маладую абсыпалі гарохам. А па колькасці гарошын, якія застануцца на адзенні, прадказвалі колькасць будучых дзяцей. Аднак здарылася так, што гарох стаў адным з галоўных атрыбутаў пахавальна-памінальнай абраднасці.

    На Каляды гаспадар раскідваў гарох для душ памерлых, глядзеў у бок могілак і клікаў бацькоў за пачастункам. Для палягчэння агоніі пад галаву паміраючаму клалі гарохавую салому.

    Гарох стаў амаль што асноўным атрыбутам і падчас выканання шэрагу магічных дзеянняў. Гарошыны, сабраныя з трох палеткаў, асвечаныя на Ушэсце, захаваюць хату ад дрэннага вока і чараўніцтва.

    Крыніца:http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30982




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz