ДЗЕДАВІЦА

КАЧАННЕ, КУЛЯННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЧАННЕ, КУЛЯННЕ

    Адзін з прыёмаў земляробчай магіі. Па-за рытуалам, у будзённым жыцці, існавала строгая забарона ляжаць на зямлі ніцма. К., у першую чаргу ў складзе веснавой абраднасці, сімвалізуе максімальнае зліццё з зямлёй і стымулюе паспяховы рост збожжа, аддачу зямлі сваёй сілы і атрыманне такой жа ад яе.

    К. у час жніва ўлучае ў сябе і прафілактычныя захады прадухілення звязанай са жнівом хваробы і вяртання выдаткаванай сілы. Суправаджальныя прыгаворы ў асноўным пабудаваныя паводле законаў імітатыўнай магіі:

    “Як мы (коцімся), каб так…” (жыта кацілася і да т. п.). Існуюць варыянты дажынкавага К. / куляння, якія паказваюць на непасрэдную сувязь гэтага рытуальнага дзеяння са шлюбна – эратычнай тэматыкай (параўн. тлумачэнні кшталту “бабы загадваюць дзеўкам качацца, каб прыязджалі сваты”).

    Такім чынам, чалавек, які качаецца па зямлі, перадае ёй свае ўласцівасці, у тым ліку і негатыўныя – стомленасць, хваробу ды інш. Тое ж назіраецца і ў дачыненні да паводзінаў жывёлы – забаранялі ступаць на тое месца, дзе качаўся конь, бо па целе “пойдуць плямы".

    З іншага боку, качанне ставіла на мэце выціснуць для сябе якасці глебы. Прыгадаем Бабу-Ягу, якая “кацілася-валілася па касцях, Піліпкавай крыві напіўшыся, Піліпкавага мяса наеўшыся”.

    З іншых рытуалаў вылучаецца кулянне ў час першага грому, “каб навальніцы не баяцца”, у час заканчэння ўборкі лёну, бульбы, а таксама ў час вяселля: “Хто сцеле маладым, той і пакоіцца – однэ одного бы побораюць, бухнуць, бы пом’ялі, браціха якая, брат качаюцца”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2502




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz