ДЗЕДАВІЦА

ГОЛЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГОЛЫ

    Без адзення чалавек у традыцыйнай культуры – не чалавек, а частка прыроды. Катэгорыя “голага” выводзіць яго па-за межы культуры, далучае да катэгорыі “чужога” і “незасвоенага”.

    Рытуальна найперш гэта выяўляецца ў абрадзе хрышчэння, семантыка якога вытлумачаецца як з пазіцый архаічнага, так і пазнейшага хрысціянскага светапоглядаў. Г. чалавек, як і ісус Хрыстос, скідвае з сябе старое адзенне граху, што апрануў на сябе пасля 2 падзення” Адам.

    Гэта сімвалізуе вяртанне да першаснай чысціні і бязвіннасці. Прыкмета Г. выяўляе і адкрытасць для кантактаў, спрыянне вонкаваму ўплыву.

    Г. чалавек як бы станавіўся прадстаўніком іншасвету. І таму магічныя яго дзеянні, згодна з павер’ямі, забяспечвалі жаданы вынік. Пры пераездзе ў новую хату гаспадыня, пакуль не ўзыдзе сонца, аббягала хату голай, стукала ў вароты, каб павялічваліся “род і плод”.

    Чараўнік голым закручваў залом у жыце, знахар голым яго вырываў. Менавіта на голай або ў адной сподняй кашулі была дзяўчына, выбраная на ролю “Куста” або русалкі ў адпаведных абрадах.

    Прыкладаў неабходнасціпоўнага распранання з каляндарнай, сямейнай, мантычнай, медыцынскай, чарадзейскай практык можна называць шмат, аб’ядноўвае іх адно: адсутнасць адзення сімвалізавала стан адкрытасці, найбольш спрыяльнай для кантактаў з ірэальнымі сферамі.

    Здымаючы адзенне, чалавек парушаў самую блізкую і інтымную мяжу, выходзіў за нормы, каб, па-першае, выказаць давер да сваёй прасторы і, па-другое, наблізіцца да касмічных стыхіяў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/992




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz