ДЗЕДАВІЦА

КРЫЖ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КРЫЖ

    Адзін з важнейшых сімвалаў у міфалогіі, шэрагу рэлігій, дэкаратыўным мастацтве і геральдыцы. Са старажытнейшых часоў вядомы амаль ва ўсім свеце. На старажытным Усходзе былі вядомыя крыжы рознай формы. У тым ліку “ордэнскія”, “мальтыйскія” ды інш. У V – IV тыс. Да н. э. К. становіцца вядомы і ў Еўропе, на поўдні Расіі і на Паўночным Каўказе – з II тыс. Да н. э.

    У ранніх хрысціянаў ушанаванне К. спачатку выклікала пратэсты, бо гэта быў паганскі сімвал. Раннехрысціянскімі сімваламі выступалі выявы рыбы, шасцікутнай зоркі і г. д. Толькі ў IV ст. хрысціянская царква прызнала К. і прыняла яго ў якасці сваёй эмблемы. Да прыняцця хрысціянства народамі ўсходняй часткі Еўропы і, у прыватнасці, краінаў Балтыі, крыжыкі ў іх былі распаўсюджаны як паганскія сімвалы.

    Таму каталіцкая царква ў Латвіі ў XV – XVI стст. афіцыйна вяла барацьбу супраць К. як аб’екта паганскага ўшанавання. У Літве царкоўнікі доўгі час забаранялі ўстанаўліваць драўляныя прыдарожныя К. на пастаментах.

    Вядома больш за 200 разнавіднасцяў К.: чатырохкутны, шасцікутны, васьмікутны, Т-падобны ды інш. Найбольш пашыраныя формы хрысціянскага К.: чатырохкутны (яго разнавіднасцямі з’яўляюцца грэцкі К., дзе вертыкальны брус і перакладзіна аднолькавыя па даўжыні, і лацінскі К., дзе вертыкальны брус даўжэйшы за гарызантальны), Т – падобны (антоніеўскі, егіпецкі), андрэеўскі (2 брусы скрыжаваныя па дыяганалі), патрыяршы або латарынгскі (з 2 гарызантальнымі перакладзінамі, прычым верхняя карацейшая), рускі праваслаўны, а таксама папскі ( з 3 гарызантальнымі перакладзенамі, верхняя і ніжняя кароткія), антоніеўскі, вільцападобны, мылічны, ерусалімскі, перакрыжаванне, трохліставы, кардынальскі, якарны, кавалерскі (рыцарскі), павысяканы, малшьтанскі (мальтыйскі).

    Адной з разнавіднасцяў К. з’яўляецца таксама свастыка, якая вядомая ў Еўразіі з верхняга палеаліту, а ў Беларусі – з ранняга жалезнага веку. Дыскусійным з’яўляецца пытанне пра шасцікутны К. на шчыце вершніка ў беларускім нацыянальным гербе Пагоня ( у залежнасці ад таго, найбольш старажытнай яго формай вызначаюць гарызантальныя перакладзіны аднолькавай даўжыні ці верхнюю – карацейшай, вырашаецца і пытанне пра яго паходжанне – дахрысціянскае ці хрысціянскае).

    Пра семантыку К. у дахрысціянскі час існуе шмат думак. К. Балсуноўскі лічыў, што К. – сімвал скрыжавання шляхоў, Ж. Дашалет – спіцамі кола і салярным сімвалам, В. Марковін – схематызаванай выявай чалавечай фігуры, У. Тапароў – геаметрызаваным варыянтам Сусветнага дрэва. Некаторыя аўтары лічылі К. за сімвал чатырох бакоў свету, іншыя звязвалі з сімволікай сонца і агню.

    На думку многіх даследнікаў, К. сімвалізаваў духоўныя аспекты: узыходжанне духа, імкненне да Бога і вечнасці, Космас, святую прастору, ідэю цэнтральнага божышча. На думку вядомага псіхолага К. – Г. Юнга, гэты сімвал адлюстроўвае затоены ў чалавечай псіхіцы вобраз, архетып Бога, іншыя мяркуюць, што вобраз К. у коле звязаны з так званым астрабіялагічным светапоглядам чалавека. А. Голан мяркуе, што К. паходзіць ад схематычнай выявы лятучай птушкі і стаў адным з салярных сімвалаў, таму што ў старажытнай міфалогіі сонца прыпадабнялася птушцы, якая ляціць у небе (Сонца параўноўвалася з птушкай у славян, старажытных германцаў, індзейцаў Амерыкі, у “ Рыгведзе”).

    М. Гімбутас на аснове аналізу матэрыялаў неаліту Паўднёва – Усходняй Еўропы прыйшла да высновы, што касы (пазней андрэеўскі) К. быў эмблемай Вялікай багіні. У эпоху бронзы ён стаў лічыцца сімвалам Сонца, мужчынскім знакам.

    На этнічнай беларускай тэрыторыі адна з найстаражытных, выкладзеная з камянёў, выява К. вядомая ў кургане вельбарскай культуры (пачатак н. э.) у мясцовасці Разтолты блізу Беластока. У часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай крыжы рознай формы былі складовымі часткамі гарадскіх гербаў Горадні, Крычава, Лепеля, Ліпнішак, Любчы, Оршы, Ружанаў, Слоніма, Цырына, а таксама шэрагу шляхецкіх гербаў (“Бойча”, “Бродзіц”, “Касцеша”, “Лада”, “Ліс”, “Любіч”, “Пілява”, “Сыракомля”, “Тарнава”, “Ястрэмбец” ды інш.).

    Да цяперашняга часу захаваўся звычай ставіць драўляныя крыжы на скрыжаванні дарог, у пачатку вёсак, ля святых крыніц і некаторых іншых прошчаў.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2813




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz