ДЗЕДАВІЦА

ЗАСІМ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗАСІМ

    30/17 красавіка Святы Засіма, які таксама шанаваўся ў гэты дзень, разам са святым Савацеем лічыўся ахоўнікам пчол — нездарма яго імя ўжываецца ва ўсіх пчалярскіх замовах.

    На пчальніках абавязкова меўся абразок абодвух святых, прычым Засіма быў намаляваны на фоне лесу так, што ў адной руцэ трымаў «кацялок», а ў другой — крыж і мяцёлку для зграбання раёў (ці крапіла). Зімою абразы пераносіліся ў амшанік, дзе захоўваліся вуллі, ці ў хату. На «Засіма-пчальніка» расстаўлялі вуллі.

    Калі ў апошні дзень красавіка сонца ўзыйдзе ясна — будзе сухое лета, а калі праз хмары — дажджлівае. Духоўнае апавяданне сведчыць,што, падарожнічаючы па далёкіх краінах, вялебныя Засіма і Савацій, цудатворцы Салавецкія, па наказу Божаму прынеслі матку пчаліную і, пусціўшы яе на зямлю, паклалі пачатак пчалаводству.

    "Папасі,Засім Салавецкі, пчолак раямі, густымі мядамі!"- просяць пчаляры і ставяць выяву вялебнага Засімы на вулей. На абразе гэтым святы намаляваны побач з пчаліным вуллём. Прасыхае зямля. З надзеяй аглядаюць сяляне хлебную ніву.

    Спяваюць пчале ў гэты дзень, просяць, каб прынесла яна ключыкі залатыя ад лета:

    Ты, пчолачка ярая,

    ты выляці з-за мора,

    ты вынесі ключыкі,

    ключы залатыя,

    адмыкні лецечка,

    адмыкні жданае,

    жданае-хлебароднае,

    Богу і людзям заўгоднае!

    Да далёкіх угоддзяў ляціць пчала, дзе ўжо мядунка адцвітае, фіялка квітнее, ваўчынага лыка кветка цепліцца. Засіма, Салавецкі цудатворац. У вусновых каляндарах - пчаляр. "Расстаўляй вуллі на пасецы" - гучала ў вясковых святцах.

    Як рамёствы, земляробства абзаводзіліся святымі заступнікамі, так пчаляры ад царквы атрымалі "двоіцу" - Засіму-Савація. "Рой раіцца - Засіма-Савацій весяліцца". "Засіма-Савацій кветкі пчале гадуе, у кветкі мёд налівае".

    Мацаваць маральныя пачаткі - значыла для продкаў заручыцца жыццёвым дабрабытам. "Да добрай душы і чужая пчала роем прышчапляецца". "Падыходзь да пчалы з добрымі словамі, беражы пчалу добрымі справамі".

    Знішчаць пчол, у тым ліку дзікіх, - у вачах народа блюзнерства, грэх. Мёд - мерка саладосці, старому і малому ласунак. "Мужык з мёдам лапаць з'еў", - паджартоўвалі незласліва. Намёк даваўся ахвотнікам да чужога дабра: "Мядзведзь на вулей паквапіўся і ледзь шкурай аддзякаваўся".

    Па звычках ураўноўвалі пчалу і мурашкі. З папраўкай да месца і выпадку: "Мурашка не па сабе ношку цягне, ды ніхто дзякуй не скажа, а пчала па іскрынцы, ды людзям дагаджае".

    Зрэшты, мурашнік разбурыць - бяду нажыць". "Мурашкі у хаце - да дабрабыту". Зосім Салавецкі, Зосіма Пасека - заступнік пчаляроў. Да гэтага дня, як і да дня св. Пуду, прымяркоўваецца выстава пчол: "На Зосіма Бортніка расстаўляй вуллі на пасецы".

    Судзілі пра будучы ўраджай грэчкі: "Мала гібелі пчол (па выставе з імшаніку) - да ўраджая грэчкі, і наадварот, шмат - грэчка не народзіцца". Веруючыя пчаляры не толькі ставяць на бортніках абраз Зосіма і Савація (вулей, да якога прымацаваны абраз, завецца "зосімаюз"), але прыдумалі нават адмысловую малітву, з якой звяртаюцца да сваіх заступнікаў.

    Паўсюдна ў дзень святога Зосіма, калі на пасеку выстаўляліся вуллі, сяляне-пчаляры служылі набажэнствы "пчалінаму Богу". Багатыя запрашалі духавенства служыць набажэнства на пасеку, каб сам бацюшка абрасіў вуллі святой вадой. Бедныя маліліся ў царкве, а затым самі крапілі вадохрышчанскай вадой вуллі.

    У гэты ж дзень прыносілі ў царкву мёд і амаль паўсюдна кармілі пчол дабравешчанскай прасфорай. Ставілі стол пасярод пчальніка, накрывалі чыстым абрусам, клалі на яго хлеб і соль, чарапок з жарам, богаяўленскую ваду і пакінутую ад велікоднай ютрані свечку. Потым, памолячыся Зосіму і Савацію, абыходзілі вакол пчальніка з запаленай свечкай, крапілі яе асвячонай вадой.

    Без бога ні да парога, а без Зосіма-Савація ні да вулля. Калі пчолы садзяцца на вішнёвы цвет, вішні ўродзяцца, калі не - вішань не будзе. Пчала ведае, дзе мёд браць.

    Рой народзіцца, Зосіма-Савацій весяліцца. У адным са старажытных вершаў чытаем: Папасі Зосім пчолак Зграямі, раямі, густымі мядамі. У гэты дзень пчол кормяць прасфораю, асвячонаю напярэдадні Звеставання, што робіцца па прыкладзе самога вялебнага Зосіма.

    Амаль паўсюль вядзецца звычай ставіць адзін вулей сярод іншых; ён звычайна завецца Зосімам; на ім ставіцца абраз св. Зосіма, які малюецца тут заўсёды з вуллём пчол. У гэты дзень прыкмячалі: на што пчала садзіцца - таго і ўраджай будзе добры.

    Калі пчолы ляцяць на цвет, то будзе з цвету плод. На які хлеб пайшла пчала, той на збожжа будзе добры. Калі ў апошні дзень красавіка сонца ўзыйдзе ясна — будзе сухое лета, а калі праз хмары — дажджлівае.

    (Замовы дадзены на мове, як у аўтараў, толькі беларускімі буквамі, бо па законам замоваў словы меняць нельга).

    ЗАМОВА НА ПАСАДКУ ПЧОЛ У ВУЛЕЙ

    "Пчолы раяцца, пчолы пладзяцца, пчолы смірацца. Стану я на усход супраць дальней стараны і слышу шум і гул пчол. Беру я пчалу роя, акарая, сажу ў вулей.

    Не я цябя сажаю, сажаюць цябя белыя звёзды, раганогі месяц, краснае сонейка, сажаюць цябя і укарачываюць. Ты, пчала, ройся у (такога-то, імя), на акруг садзісь.

    Замыкаю я табе, матка, ўсе пуці-дарогі ключом, замком; а брасаю свае ключы ў акіян-мора, пад зялены куст; а ў зялёным кусту сідзіць матка, ўсем маткам старшая, сідзіць і дзержыць семьдзесят семь жал, а жаліць непакорных пчол.

    А будзе вы, пчолы, маім славам не пакарыцесь, сашлю я вас ў акіян-мора, пад зялены куст, дзе сідзіць матка ўсем маткам старшая, і будзе за ваша непакорышча жаліць вас матка ў семьдзесят семь жал. Слова мае крэпка!" Н. Сахараў. “Сказания русского народа. Народные предания о чернокнижии. “СПб., 1841. Т. I.

    ПЧАЛІНАЯ ЗАМОВА

    «Паляці, мая пчала, на ўсе чатыры стораны за жоўтымі воскамі, за салодкімі мядамі, прынасі мед ў сваі вульля. Як асетр-рыба бяжыць ў мора, так мая б пчала ка мне, рабу Божаму (імя), лятала на пасеку.

    Як з стаўбавых рэк і пратокаў бяжыць сільная рыба ў мора, так бы ка мне, рабу Божаму (імя), мая пчала лятала са ўсіх кругавераў, з цёмных лясоў, з лугоў, з балот, з топяў, з чорных гразей, з чыстага поля, набраўшысь, напіўшысь жоўтымі воскамі, садзілась ў свае вульлі са ўсім сміранствам, з плодам і з павозам, Госпаду Богу на славу, а мне, рабу Божаму, ў пажытак, ва векі вякоў. Амінь».

    ПЧАЛІНЫЯ СЛОВЫ

    Малітва Зосіму і Савацію: "Сей малітвеннік і світак чытаць на празнік Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, на Вербнае и Светлае Хрыстова Васкрэсенне, між заутранямі і абеднямі, ў імшаніку ці на пчальніку. І высекі з грамавой стралы агня, і палажы ў чысты сасуд, і ў той сасуд палажыць роснага ладану, і абкружыцьь на пчальніку ці ў імшаніку, і пастаіць свечку Зосіме і Савацію, Салавецкім цудатворцам, і памаліцца ім з вераю і дзержаць сей світак ў самой чыстаце, тры разы, амінь".

    Ў малітвенніку гэтым пасля ухвалення "благости Господа к уповающим на него", складаюшчагася з псалма "Живый в помощи Вышняго...", чытаецца дважды малітва к пчолам: "Госпадзі Іісусе Хрысце, Сыне Божы, памілуй мяне, грэшнага раба сваего (імя). Госпадзі, благаславі, амінь".

    Таксама ў дзень святой Ганны пчалаводы выходзяць к вульлям і кажуць: «Як вы, мушкі благадушныя, зачаліся дзяцьмі ад ўсеміласцівага Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста (...) на дзела; зачынайце ж белыя і жоўтыя воскі і густыя мяды Госпаду Богу і цудатворцам Зосіму і Савацію ўдосталь, а мне, рабу Божаму, ў пажытак».




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz