ДЗЕДАВІЦА

АКНО
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АКНО

    Адзін з міфапаэтычных сымвалаў і элемэнтаў жытла. У сэмантыцы вобраза акно найбольш рэалізуюцца такія апазыцыі, як вонкавы—унутраны і бачны—нябачны. Суадносіцца з ідэяй уваходу, пранікальнасьці, сувязі жыльля з вонкавым сьветам. Акно зьвязвае жыльлё не проста з астатнім сьветам, а са сьветам касьмічных з'яў і працэсаў (з сонцам, месяцам, бакамі сьвету). Пранікненьне птушак праз акно ў дом лічылася прадвесьцем бяды. Тым часам праз акно выносілі памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад «гарачкі».

    У выпадку сьмерці ў доме на акно ставілі ваду, «каб душа абмылася». Праз акно ажыцьцяўляецца сымвалічная сувязь са сьветам мёртвых. Лічылася асабліва небясьпечным пакідаць вокны адчыненымі і не перахрышчанымі нанач, таму што празь іх могуць тады ўвайсьці нябожчыкі і нячысьцікі і задушыць сьпячых. Акно лічылася своеасаблівым вокам дома (окъно — «вока»). Праз акно ажыцьцяўляецца кантакт прадстаўнікоў розных сьветаў (напэўна, гэтым трэба тлумачыць абмен пажаданьнямі і дарункамі паміж валачобнікамі і гаспадаром хаты).

    У легендах пра камяні-краўцы падкрэсьліваецца, што матэрыял для пашыву адзеньня перадавалі зьмею-краўцу праз акно, праз акно таксама атрымлівалі гатовыя вырабы. У валачобных песьнях часам сустракаюцца словы: «Наш дар невялік, дзьвярмі не ходзіць, // Праз акно шые». Ежа, якая падаецца ў вакно, заўсёды мае сакральнае значэньне. Раней быў пашыраны звычай мець у хаце тры акны «ў імя сьвятой Тройцы», а большая колькасьць вокнаў рабілася толькі ў выключных выпадках, і то з бласлаўленьня сьвятара і дазволу вясковага сходу.

    Вокны сталі рабіць даволі позна, і іх з'яўленьне суправаджалася пэўным псіхалягічным дыскамфортам ад адкрытасьці дома вонкавай небясьпецы. Разам з тым акно-вока зьвязана ў касьмічным пляне з другім вокам — сонцам, абодва яны з'яўляюцца носьбітамі сьвятла, і таму нярэдка на ваконных ліштвах сустракаюцца выявы сонца. Ва ўсходнеславянскіх тэкстах пра Усяслава і Вольгу-Волха падаецца, што асноўная інфармацыя, якая прадвызначае разьвіцьцё сюжэта, атрымана ля акна. Праз акно ажыцьцяўляюцца і злачынныя пляны. Акно — адна з важных умоў любоўнага спатканьня, дэманстрацыі жанчынай сваёй прывабнасьці (параўн. у казках рытуальнае сядзеньне нявесты каля акна, нярэдка зь люстэркам).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/72

    ЧАМУ ЗІМОЙ АКАНІЦЫ РЫПЯЦЬ

    * Калі гаспадары пакідалі хату, вокны абавязкова трэба было закрыць, як закрывалі вочы памерламу: іх забівалі шырокімі дошкамі крыж-накрыж. Такія дзеянні перасцерагалі ад таго, каб у хаце не пасялілася нячыстая сіла.

    * Паўсюдна быў распаўсюджаны звычай ставіць на падаконнік кружку з вадой, каб душы памерлых, калі наведваюць родную хату, маглі памыцца ў гэтай вадзе. Кружку з вадой ставілі на дзевяты, саракавы дзень, год пасля смерці, у іншыя дні ўшанавання памерлых.

    * Калі ў хаце паміралі дзеці, наступнае немаўля, везучы хрысціць, перадавалі праз акно.

    * Праз акно катэгарычна забаранялася пляваць, выкідаць смецце, выліваць брудную ваду і г.д.

    * Лічылася, што пад вокнамі стаіць анёл, які захоўвае хату і ўсіх яе жыхароў.

    * Праз акно ажыццяўляўся дыялог паміж гаспадарамі хаты і калядоўшчыкамі ці валачобнікамі ў святочныя дні. Акно заўсёды мела аканіцы, якія зачыняліся на ноч і адчыняліся з першымі сонечнымі промнямі, што яшчэ раз падкрэслівае сувязь хаты і жывога чалавека, які таксама раніцай (з абуджэннем) адкрывае вочы.

    * Прыкмячалі, калі аканіцы зімой рыпяць — да адлігі. * Калі ваконныя шыбы запацелі — да змены надвор’я.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=19240

    НЕ ВЫКІДВАЙЦЕ СМЕЦЦЕ ПРАЗ АКНО

    Акно ў традыцыйнай культуры ўсходніх славян лічылася “вокам” хаты, якое, з аднаго боку, “глядзела” ў “той” свет, з другога — выступала ў якасці сакральнага канала сувязі з небам, таму вакол яго сфарміраваўся цэлы комплекс уяўленняў, рэгламентацый, абрадавых забаронаў і прадпісанняў.

    * У сувязі з тым, што акно магло стаць тым сімвалічным шляхам, па якім нячыстая сіла магла трапіць ва ўнутраную прастору хаты, вакол яго была ліштва, дэкаратыўнае аздабленне якой поўнілася сакральнымі элементамі традыцыйнага народнага арнаменту. На ноч вокны закрывалі аканіцамі.

    * У народных павер’ях акно ўспрымалася як выхад (шлях) для нячыстых духаў, смерці. Паўсюдна птушка, якая заляцела ў акно, прадказвала няшчасце. Прадказаннем бяды лічылася і птушка, якая стукаецца дзюбай у шыбу.

    * Функцыя акна была найбольш вызначана ў структуры пахавальнага абраду. Калі паміраў чалавек, на вокны вешалі белы ручнік. Тое ж самае рабілі і ў дні ўшанавання памерлых на працягу года. Калі чалавек паміраў цяжка, вокны абавязкова адчынялі. Паўсюдна лічылі: убачыць у сне хату без вокнаў — прадказанне хуткай смерці.

    * Калі гаспадары пакідалі хату, вокны абавязкова трэба было закрыць, як закрывалі вочы памерламу: іх забівалі шырокімі дошкамі крыж-накрыж. Такія дзеянні ахоўвалі хату ад таго, каб у ёй не пасялілася нячыстая сіла.

    * У культуры ўсходніх славян акно супрацьпастаўлялася дзвярам. Яно было “нерэгламентаваным” выхадам для таго, каб “падмануць” нячыстую сілу, смерць, хваробы і г.д. Калі ў сям’і “не гадаваліся” — паміралі дзеці, то немаўля, несучы хрысціць, перадавалі праз акно.

    * Паўсюдна лічылася, што гэты шлях (выхад з акна) павінен быў заўсёды быць “чыстым” і надзяляўся асаблівай святасцю. Акрамя гэтага, існавала павер’е, што пад вокнамі стаіць анёл, які ахоўвае хату і ўсіх яе жыхароў. Таму праз акно катэгарычна забаранялася пляваць, выкідаць смецце, выліваць брудную ваду і г.д.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20761




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz