ДЗЕДАВІЦА

ГРОШЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГРОШЫ

    Часта выкарыстоўваюцца ў якасці ахвяраванняў камяням, дрэвам, вадаёмам, зямлі ды інш. У паданнях выступае воз, куфар або скрыня Г. (частка залатых ці срэбраных), якія закапалі ці затапілі татары, шведы, французы. У казках Г. фігуруюць у заклятых скарбах, а таксама ў аповедзе пра салдат, якім раптам звальваецца торба Г. У беларускіх паданнях людзі, якія працавалі ў свята дзеля Г., акамянелі. Гл. таксама Золата.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1062

    КАБ ГРОШЫ НЕ “ПАКРЫЎДЗІЛІСЯ”

    Грошы заўсёды выклікалі вялізную цікавасць у свядомасці чалавека. Грошы выступалі знакам багацця і служылі прадметам абмену, гандлю, выкупу або проста падарункам. У той жа час у народным асяроддзі да грошай было даволі стрыманае дачыненне.

    Адно з “Залатых правілаў народнай культуры” сведчыла: ніколі не падбіраць грошы на раздарожжы, бо менавіта грашыма “адкупляюцца” ад хвароб, бед і нястачаў.

    Аднак адно з самых цікавых вераванняў славянскага народа — неразменный рубель, “які быццам бы валодае здольнасцю вяртацца зваротна ў кішэню свайго ўладальніка”.

    Па меркаваннях старых людзей, той, хто парушае вызначаныя забароны і абмежаванні, можа назаўжды “страціць” поспех або, як гаварылі ў старажытнасці, “спор”, і дабрабыт сям’і пой-дзе на змяншэнне.

    * Так, катэгарычна забаранялася праводзіць грашовыя разлікі пасля заходу сонца або ў панядзелак.

    * Забаранялася гаварыць, што ў хаце зусім няма грошай, нават калі іх і сапраўды вельмі мала, бо лічылі, што грошы “пакрыўдзяцца” і пакінуць хату назаўсёды.

    * Даволі часта грошы, а дакладней манеты, выступалі як адзін з рытуальных прадметаў у сямейнай і каляндарнай абраднасці ўсходніх славян. Грошы прысутнічалі на вяселлі: падчас сватаўства, змовы, выкупу нявесты, пры шлюбе, падчас дзялення караваю. Ва ўсіх сітуацыях грошы сімвалізавалі багатае жыццё маладой сямейнай пары.

    * Так, падчас вянчання ў храме нявеста падкладвала пад правую пяту жоўтую манету і загадвала, каб жыццё прайшло ў багацці і шчасці.

    * Манеты з-за ўласцівасці металу, з якога былі вырабленыя, сімвалізавалі шэраг асаблівасцей і якасцей, напрыклад здароўе, пладавітасць і т.д. Так, на вяселлі дарылі медныя манеты і прымаўлялі: “Дарую медзі, каб дзеці былі, як мядзведзі”.

    * Каб быць з “чыстым” тварам, г.зн. прыгожым, здаровым, на Вялікдзень мыліся “праз срэбра”, г.зн. у ваду клалі срэбную манету.

    * Пры першым рытуальным купанні дзіцяці ў начоўкі клалі медную або срэбную манету: клапаціліся пра будучыню, дабрабыт і здароўе малога.

    * Манеты выкарыстоўвалі падчас Калядных варожбаў: запякалі ў хлебе, клалі ў чыгун з кашай, пад падушку, у крынічную ваду. Ва ўсіх сітуацыях той, хто станавіўся ўладальнікам гэтай незвычайнай манеты, лічыўся ўдачлівым на працягу года: яго мары абавязкова спраўдзяцца.

    * Пры будаўніцтве хаты ў падмурак абавязкова “закладвалі” адну-дзве манеты і прымаўлялі: “Каціся ў кут срэбра, у хату на дабро”.

    * Падчас уваходзін ці ўлазін разам з зернем жыта на падлогу кідалі і некалькі манет, пры гэтым гаварылі так: “Выкупляю хату не жыхарамі, а грашамі”.

    * Каб быць з грашамі на працягу года, нашы продкі раілі патрэсці-пазвінець грашыма ў кішэні, калі ўвесну першы раз пачуеце зязюлю.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30411




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz