ДЗЕДАВІЦА

ПАКРАВЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАКРАВЫ

    Пакравы межавая дата ў народным і працоўным календары беларускага і іншых народаў. Свята сфармавалася ўсувязі з заканчэннем восеньскага цыкла гаспадарчых клопатаў, завяршэннем пары збору ўраджаю, перамяшчэннем плёну, усяго багацця дзейнай сферы з адкрытай прыродна – ландшафтнай (стыхійнай) у абмежаваную (культурную) прастору( хата, гумно, ёўня), фіксаваннем пераломнага моманту ў сезонных рытмах. Адзначаецца 14 кастрычніка н. ст.

    Асноўны змест свята сфармаваўся ў старажытнасці. Сама ж назва, як можна меркаваць, з’явілася падсумаваннем вынікаў назіранняў за жыццём прыроды, ведаў аб прыродзе, асаблівасцяў гаспадарчага, культурнага і сямейнага жыцця чалавека. У беларускай традыцыйнай культуры і традыцыйным побыце тэма Пакроваў распрацавана ў розных сэнсава – змястоўных планах.

    Тыповым яе праяўленнем можна лічыць афарыстычныя выслоўі, якія замацаваліся ў форме шматлікіх прыказак, прымавак, народных разважанняў, напрыклад: “Прыйшлі Пакровы, пытаюць, ці да зімы гатовы”, "На Пакровы дай сена карове”, “Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю – снегам, ваду – лёдам, а дзяўчат – шлюбным чэпкам” ды інш.

    У гаспадарчым цыкле дата сведчыла аб заканчэнні пары, калі можна было “турбаваць” зямлю ( ад Пакроваў і ўжо да Благавешчання забаранялася “чапаць” зямлю), і клопаты праціўніка былі звязаныя з апрацоўкай ураджаю, падрыхтоўкай да зімы, забяспячэннем працы ў доўгія восеньскія і піліпаўскія вечары.

    У грамадскім жыцці пачыналася пара вяселляў (пасляпакроўскі перыяд у народзе невыпадкова называюць Вялікай вясельніцай). У сувязі з гэтым сцвярджалася, што “да Пакроваў усё павінна быць звезена з поля, а хлопец з Пакроваў каб гатовы быў жаніцца”. У супольна – абшчыннай жыццядзейнасці свята нагадвала пра неабходнасць рыхтавацца да Дзядоў (“Дзяды адзначаюцца праз тры тыдні (у трэцюю суботу) пасля пакроваў”).

    Пераломны, межавы момант у прыродных рытмах пазначаўся адлётам апошніх птушак (панеслі лета на сваіх крылах) і наступленнем сталых халадоў. У рытмічнай структуры восеньскага народнага календара П. заканамерна належыць цэнтральнае месца. П. як дамінанта восеньскага календара ўпрадкоўвае бег часу, рытм якога абумоўліваўся храналагічным прамежкам у тры дні (дадзены адрэзак ляжыць паміж хлебным Спасам і Багачом, Багачом і П., П. і восеньскімі Дзядамі).

    Сэнсава – змястоўныя планы П. як ачышчэння, пакрывання ў самых розных сэнсах, аберагання маюць самыя шчыльныя і простыя сувязі з міфалагічнай свядомасцю ранняга чалавека. На карысць таго, што і сама і назва свята збераглася ад язычніцкіх часоў, сведчыць, па – першае, адсутнасць звестак пра яго як паняцце, напрыклад, у “Поўнай папулярнай біблейскай энцыклапедыі ў чатырох выпусках”, падрыхтаванай арх. Нікіфарам і выдадзенай у Маскве ў 1891 г.

    Але, па – другое, у згаданым выданні ёсць артыкул, прысвечаны “Пакрывалу”, у якім апавядаецца, што яно (пакрывала) складала неабходную частку ўсходняй жаночай вопраткі, якое поўнасцю закрывала твар. Па – трэцяе, у рэлігійнай практыцы гэтая дата, якая ў царкоўным календары замацавана таксама за 14 кастрычніка, адзначаецца ў поўнай назве як Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

    У аснове свята – з’яўленне ў 910 годзе блажэннаму Андрэю Багародзіцы ў Влахернскім храме ў Канстанцінопалі. Багародзіца пакрыла вернікаў белым пакрывалам (аморфам) і малілася за выратаванне свету ад нягод і пакут. У рэлігійнай практыцы рускай праваслаўнай царквы свята, якое стала адзначацца з сярэдзіны XII ст., прымеркавалі да гэтай падзеі.

    Шчыльнасць і багацце сэнсава – змястоўных планаў П. у беларускай традыцыйнай культуры праявілася і ў магічнай сферы, у назіраннях і ведах аб прыродзе. Дзяўчаты варажылі пра замужжа. Елі на ноч салёную аладку са спадзяваннямі, што суджаны паднясе напіцца вады; слухалі з блінам на ростанях, у якім баку забрэша сабака (туды, маўляў, пойдуць замуж); кідалі лісце з фартуха, з прыполу па ветры: у які бок лісце паляціць – туды і замуж пойдуць ды інш.

    Па стане надвор’я на П. меркавалі, якой будзе зіма. Калі на П. цёпла, то і зіма будзе цёпла, і наадварот. Шчыльныя сувязі назіраюцца і паміж святам П. і абрадамі пакрывання маладых у вясельнай, поля ў земляробчай, немаўляці ў хрэсьбіннай, нябожчыка ў пахавальнай абраднасцях, што яшчэ раз сведчыць пра праяўленне міфалагічнай свядомасці, язычніцкую (міфалагічную) аснову свята. У залежнасці ад мясцовых традыцый П. клалі пачатак вячоркам, калоўным удзельнікам якіх была моладзь.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3883




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz