ДЗЕДАВІЦА

МЕСЯЦ ЦІ “ЛУНА”?
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    МЕСЯЦ ЦІ “ЛУНА”?

    Аснову міфалагічнай карціны свету складалі шматлікія супрацьлеглыя пазіцыі, у якіх акцэнтавалася ўвага на ключавых касмічных, прыродных і сацыяльных процістаяннях: Жыццё і Смерць, Дзень і Ноч, Дабро і Зло, Верх і Ніз, мужчынскае і жаночае... У народных уяўленнях месяц заўсёды супрацьпастаўлялі сонцу і асацыіравалі з тым, іншым светам, светам памёршых: “Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое -- уночы”.

    Па меркаваннях сялян Заходняй Беларусі, месяц -- гэта “пусты незаселены свет, дзе няма нічога, толькі крыжык стаіць». У час, калі на небе з'яўляўся малады месяц, трэба было маліцца за тых, хто памёр нядаўна, пры гэтым прыгаворвалі: “За тыя душы, што не дачакаліся месяца маладога”.

    Даследчыкі славянскай ведыйскай традыцыі небеспадстаўна адзначалі, што наша галоўнае начное свяціла непасрэдна звязана са старажытнымі багамі і духамі продкаў. На Беларусі вельмі часта месяц называлі “цыганскім сонцам”, таму што яно свеціць “чужым”, тым, хто “не знае Божай веры”.

    “З высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі” -- так з-за сваёй выявы ў першую і трэцюю фазу месяц параўноўвалі з бычком ці каровай, якія маюць рогі. Аднак часцей за ўсё ў загадках яго называлі рагатым пастухом, які пасе на небе авечак (зоры): “Поле не мерана, авечкі не злічаны, пастух рагаты”.

    Ёсць яшчэ адна цікавая акалічнасць. Месяц мае дзве назвы: мужчынскае -- месяц, жаночае -- луна. Так, паўсюдна месяц, які нагадваў серп, лічылі сімвалам мужчынскага пачатку, поўню (луну), калі на небе добра бачна ўсё “жоўтае кола”, лічылі ўвасабленнем жаночага пачатку.

    У любоўных, вясельных і жніўных песнях жаніх часцей за ўсё параўноўваецца з месяцам: Не сядзі, дзевачка, не сядзі, Адчыні акенца, паглядзі: Ці ясен месяц пры зары, Ці харошы хлопчык на кані.

    У народзе спрадвеку існавала правіла: усе справы, скіраваныя на працяг роду, паляпшэнне дабрабыту, пачатак будаўніцтва хаты, улазіны і г.д., трэба рабіць на “мужчынскі” месяц -- маладзік, і ніколі не рабіць у жаночую поўню.

    Параўнайце, сярод беларусаў існавала павер’е: калі на Новы год першым у хату зойдзе мужчына, гэта будзе знакам шчаслівага навалецця, дабрабыту, спрыяльных навін, а калі жанчына -- наадварот.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=32576




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz