ДЗЕДАВІЦА

БАДЗЮЛЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БАДЗЮЛЯ

    Бадзюля. Мал. Валера Славук.

    Дух, які змушае чалавека валацужнічаць, гоніць з наседжанага мейсца. Бадзюля туляецца каля дарог. Бліжэй да зімы ўвязваецца сьледам за чалавекам, у хаце якога і пасяляецца. З гэтага часу там назіраюцца ўсялякія прыкрасьці: чалавек пачынае піць, пускаючы на вецер свой набытак. Бадзюля чакае, калі той усё растрасе і пойдзе па сьвеце.

    Каб прагнаць Бадзюлю, трэба чыста вымесьці і вымыць у хаце, і бруд выліць наводлег на заход сонца. Тады, кажуць, можна ўбачыць, як Бадзюля уцякае, зь перапуду забываючы схаваць сваё аблічча. Мае выгляд немаладой жанчыны зь вялікімі па брух грудзьмі. На ёй няма ніякага адзеньня, толькі брудная падраная посьцілка, якая амаль не прыкрывае парэпанага струплівага цела.

    Твар у яе непрыгожы: пукатыя вочы, кароткі шырокі нос, тоўстыя адвіслыя вусны, валасы, зьбітыя ў каўтун. Пэрсанаж згадваецца ў Мядзельскім раёне. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

    БАДЗУЛА, БАДЗЮЛЯ

    Бадзула - нячысты дух Іл. Ігар Гардзіёнак Бадзула, Бадзюля, у міфалогіі беларусаў нячысты дух, які прымушае людзей бадзяцца. Звычайна жаночага роду. Яна блукала па абочынах дарог, а бліжэй да зімы вышуквала, да каго б прыблудзіцца. Вось тады у няшчаснага гаспадара хаты пачыналіся непрыемнасці, усё з рук валілася.

    З гора чалавек прымаўся піць, пускаючы на вецер гадамі нажытае, і, застаўшыся ні з чым, мог пайсці па свету. Па народных павер'ях для таго, каб выгнаць Баздзюлю, трэба было проста-напраста падмесці ў хаце і ў сенцах, а смецце выкінуць у процілеглы ад заходу бок.

    Тады, кажуць, можна ўбачыць Бадзюлю. Гэта немаладая жанчына у якой звісаюць да жывата грудзі. На ёй толькі бруднае рванае покрыва, скрозь прарэхі і дзюры ў тканіны віднеецца цела, пакрытае струпамі. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://godsbay.ru/slavs/badzula.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz