ДЗЕДАВІЦА

АД СПРАДВЕЧНАГА ДА СУЧАСНАГА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АД СПРАДВЕЧНАГА ДА СУЧАСНАГА

    Прамым прызначэннем нажа было выкананне хатніх спраў. Ім наразалі што-небудзь, вырэзвалі, краілі, скрэблі і г.д. У той жа час зроблены чалавекам (выкаваны з металу пры дапамозе агню, молата і накавальні) востры і небяспечны прадмет хатняга ўжытку традыцыйна лічыўся своеасаблівым абярэгам і памочнікам у барацьбе з нячыстай сілай.

    Менавіта нож сяляне выкарыстоўвалі для аховы нехрышчонага дзіцяці. Маці, выходзячы з хаты, пакідала нож у калысцы пад падушкай, каб нячыстая сіла не падмяніла ці не ўшкодзіла дзіцяці. Калі ў хату прыходзіла бяда, падчас пахавання ў калыску дзіцяці клалі нож, каб смерць абышла яго.

    Кум і кума, кіруючыся ў царкву хрысціць дзіця, павінны былі абавязкова пераступіць праз нож, які клалі на парозе, «каб да яшчэ нехрышчонага дзіцяці па дарозе не прычапілася нячыстая сіла». Калі карова раптам згубілася ці адбілася ад статка, гаспадыня брала нож і тройчы абводзіла ім па перыметры дзвярэй хаты.

    Лічылася, што такімі магічнымі дзеяннямі яна «зачыняла» сваю карміліцу ад драпежных звяроў. Як абярэг у дзяжу, з якой толькі што дасталі цеста для вясельнага каравая, імгненна ўтыкалі нож. У той жа час да абыходжання з нажом як прадметам, які падзяляе (раз’ядноўвае) рэчы на некалькі частак, ставілі шэраг умоў і патрабаванняў.

    Кухонны нож, звычайна добра навостраны, ніколі не клалі на стол, за якім прымалі ежу. Сёння пры сервіроўцы сталоў выкарыстоўваюць спецыяльныя нажы, менш вострыя і закругленыя. Хто есць з нажа, будзе злосным і нястрыманым у выказваннях.

    Катэгарычна забаранялася дарыць нож: людзі паміж сабой абавязкова пасварацца. Ніколі не пакідайце на ноч нож на стале. Яго месца – у стале, каб нячыстая сіла не магла яго скарыстаць. (Беларуская міталогія).

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/f9135957140ff942.html

    НОЖ.

    Паводле народных уяўленняў, з нажом звязана засцерагальная функцыя. “Вострая, металёвая прырода нажа абумовіла функцыянаванне яго ў якасці абярэга і сродка супрацьстаяння нячыстай сіле” [3, с. 343].

    “Маці колісь умела шаптаць звіх і ўдар. Для етого яна брала нож, паціху стукала ім па бальному месту і шаптала малітву…”

    * [1]. “Як маладые после свадзьбы ішлі ў спальню, то ім пад ложак клалі нож, каб у іх там усё добра було”

    * [2]. “Нажом лячылі розныя хваробы, вадзілі ім па бальному месту. Лячылі сурокі і пры гэтым чыталі малітвы” [4, с. 233].

    Але нягледзячы на тое, што нож лічыўся абярэгам, ім самім таксама павінны былі карыстацца вельмі беражліва, бо ў адваротным выпадку ён мог прынесці і няшчасці. “Еслі ляжыць нож вастрыём к табе, браць, падымаць яго нельзя, Божа, упасі”

    * [3]. “Нельга астаўляць нож на стале, будзе дрэнна ў сям’і” [4, с. 233]. (Беларуская міталогія).

    Крыніца: http://nashkraj.info/content/view/638/114/




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz