ДЗЕДАВІЦА

ПАЦУК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАЦУК

    У народнай свядомасцi пацук заўсёды быў звязаны з нячыстай сiлай, чарадзеямi i ведзьмакамi. У некаторых рэгiёнах лiчылi, што дамавiк мог з'явiцца ў выглядзе пацука, i такога пацука кранаць нельга.

    У шматлiкiх выпадках пацук атаясамлiваўся з душой чалавека – ён знiкае так хутка i непрыкметна, як душа ў момант смерцi.

    Нярэдка ў выглядзе пацука ўяўлялiся душы памерлых. Таму былi пэўныя днi, калi ўсёй вёскай «змагалiся» супраць нашэсця пацукоў i ўсiм светам «выганялi» iх з хатаў.

    З паводзiнамi пацукоў народ звязваў шэраг прыкмет i прадказанняў:

    -нельга граць на музычным iнструменце ўначы – у хаце з'явяцца пацукi;

    -калi пацукi сышлi з хаты – у ёй здарыцца пажар або якое-небудзь iншае няшчасце;

    -калi пацукоў з'яўлялася вельмi шмат i яны знiшчалi хлеб, якi захоўваўся ў засеках, гэта прадказвала голад i няўрод;

    -калi пацук згрызе верх каравая (хлеба), то хлеб у гэтым годзе будзе дарагiм, калi нiз – танным; -цяжарнай жанчыне нельга адмаўляць у якой-небудзь просьбе, iнакш гаспадарку таго, хто адмовiў, апануюць пацукi;

    -той, каму пацукi пагрызуць адзенне цi абутак, хутка сканае;

    -жанчынам катэгарычна забаранялася браць у рукi пацука цi забiваць яго – хлеб ад «такiх» рук нiколi не ўстане i будзе нясмачным;

    -калi пацуковыя гнёзды знаходзiлi побач з жытнёвымi палеткамi, гэта прадказвала сырое, дажджлiвае надвор'е;

    -калi пацуковых гнёздаў было шмат на льняным полi, чакалi зiму з вялiкiм снегам;

    -калi пацукi з'ядуць шмат ежы, якую пакiнула без увагi гаспадыня, то ў членаў сям'i будуць балець зубы.

    Існаваў шэраг абрадаў i магiчных дзеянняў, якiя перасцерагалi (ахоўвалi) гаспадарку ад гэтых дробных шкоднiкаў:

    -для пазбаўлення ад iх хату абыходзiлi з велiкоднай ежай, а па кутах клалi шалупiнне ад асвячоных яек цi маленькiя кавалачкi асвячонай прасвiры;

    -нiколi не ўзгадвалi пацукоў за ежай;

    -пад снапы як абярэг ад пацукоў падкладвалi «калядны» венiк, альховыя галiнкi цi галiнкi бузiны;

    -у тых месцах, дзе захоўвалi збожжа ( у гумне, свiрне) абавязкова падвешвалi забiтую сароку.

    Акрамя таго, знахары шырока выкарыстоўвалi смажанае мяса пацукоў для пазбаўлення ад коклюшу, адру, начнога нетрымання, эпiлепсii, а свежая кроў пацука дапамагала зводзiць бародаўкi.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/b2ab55a4e885a21f.html

    ШЭРЫ І АГІДНЫ

    Пацук у народнай свядомасці заўсёды быў звязаны з нячыстай сілай. Таму былі пэўныя дні, калі ўсёй вёскай змагаліся супраць нашэсця пацукоў і ўсім светам выганялі іх з хат.

    З паводзінамі пацукоў народ звязваў шэраг прыкмет і прадказанняў. Калі пацукі сышлі з хаты – у ёй здарыцца пажар, павадак або якое-небудзь іншае няшчасце;

    калі пацукоў з’яўлялася вельмі шмат і яны знішчалі хлеб, які захоўваўся ў засеках, гэта прадказвала голад і няўрод;

    лічылі: калі пацук згрызе верх караваю (хлеба), то хлеб у гэтым годзе будзе дарагім, калі ніз – танным;

    паўсюдна і сёння ведаюць, што цяжарнай жанчыне нельга адмаўляць у якой-небудзь просьбе, інакш гаспадарку таго, хто адмовіў, апануюць пацукі;

    лічылася: той, каму пацукі пагрызуць адзенне ці абутак, хутка цяжка захварэе.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/f3e1f09c2f1fd21f.html




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz