ДЗЕДАВІЦА

ПАРА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАРНАСЦЬ У КУЛЬТУРЫ ПРОДКАЎ І У НАШЫМ ЖЫЦЦI

    Яшчэ нашы бабулi i матулi, калi былi дзяўчатамi, варажылi аб сваiм лёсе, перш за ўсё аб тым, будуць цi не будуць замужам. У марозную калядную ноч (гэта магло быць познiм вечарам 24 снежня, 6, 13 або 19 студзеня) выбягалi яны ў двор, хапалi аберуч дровы цi, шырока раскiнуўшы рукi, абхоплiвалi штыкетнiк i лiчылi колькасць дошак.

    Парная колькасць паленцаў або штыкецiн прадказвала хуткiя шлюбавiны, замужняе жыццё, няпарная была знакам таго, што яшчэ год давядзецца «хадзiць у дзеўках», заставацца адной, без пары. У народзе iснавала вера ў тое, што дзяўчына, якая з'есць спарыш (здвоеную слiву, бульбу, колас i г.д.), народзiць двайнятаў.

    Мацi аднаго з аўтараў выкiдвала слiвы-спарышы нават тады, калi збiралi iх для варэння. I наадварот, верыла: калi насiць пры сабе арэхавы спарыш, то ўвесь час будзеш пры грашах.

    Знаёмства з вялiкай колькасцю прыкметаў i павер'яў, рэгламентацый i забаронаў абрадавай i гаспадарчай практыкi пераканаўча сведчыць, што шчаслiвымi, спрыяльнымi для распачынання важных спраў з'яўляюцца цотныя днi: аўторак i чацвер (другi i чацвёрты).

    I наадварот, нешчаслiвымi лiчацца няцотныя днi: панядзелак (першы), серада (трэцi) i пятнiца (пяты). Менавiта з iмi звязана найбольшая колькасць усялякiх абмежаванняў як у працы, так i ў харчаваннi (серада i пятнiца – посныя днi).

    Дзiўная рэч, на якую чамусьцi не звяртаюць увагi этнографы. У нашы сучасныя песнi i святкаваннi (Каляды, Масленiца) прыйшло запазычанне з рускай культуры i побыту – асноўным вобразам зiмовых святаў становiцца шпаркая тройка коней.

    Але ж на самай справе на Беларусi памочнiкам чалавека ў гаспадарцы была не «тройка», а параконка («Запрагай сваю парку», – казалi ў народзе; поле аралi парай валоў).

    Калi гаспадар выбiраў на кiрмашы ў бондара дзяжу, то абавязкова лiчыў клёпкi. Iснавала перакананасць: там, дзе iх цотная колькасць – рошчына будзе добрая, а дзе няцотная – цеста будзе няўдалым, а хлеб ацеслiвым.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c0582e5e31ae746f.html

    ЗАПРАГАЙЦЕ ПАРКУ Ў АЎТОРАК І ЧАЦВЕР

    На ўзроўні падсвядомасці, не задумваючыся, мы адразу ж разразаем бохан хлеба напапалам (што можа сімвалізаваць два бакі ўдзельнікаў застолля: гаспадароў і гасцей); на кожны сподачак кладзём толькі па два кавалачкі хлеба (што, у сваю чаргу, з’яўляецца сімвалам сямейных пар, якія сабраліся за сталом).

    Напрыканцы святочнай дзеі гаспадыня парадуе гасцей салодкімі прысмакамі і абавязкова падкрэсліць: “Цукеркі бярыце ў пару”. Дарэчы, ці заўважалі вы, што сталовыя наборы і чайныя сервізы звычайна прадаюцца толькі на шэсць або дванаццаць чалавек, г.зн. іх колькасць заўсёды цотная.

    У народзе існавала вера ў тое, што дзяўчына, якая з’есць спарыша (здвоеную сліву, бульбу, колас і г.д.), народзіць двайнят. Маці аднаго з аўтараў выкідвала слівы-спарышы нават тады, калі збіралі іх для варэння. I наадварот, верыла, калі насіць пры сабе арэхавы спарыш, то ўвесь час будзеш пры грашах.

    Сімволіка парнасці вызначала характар і асаблівасці выканання найбольш значных рытуальных дзеянняў разгорнутага вясельнага абраду. Верх вясельнага “хлеба-солі” (каравая, з якім маладых сустракалі перад парогам хаты) быў упрыгожаны двума кавалачкамі цукру, што павінна было сімвалізаваць “салодкі” лёс сямейнай пары.

    Вяршыню святочнага каравая ўпрыгожвалі дзвюма птушачкамі, выпечанымі з таго ж цеста, што і сам каравай. Побач з маладымі хросныя бацькі павінны сядзець толькі парай. Калі ж у жаніха або нявесты засталіся толькі маці або бацька, то яны не мелі права сустракаць маладых. Прынцып падабенства лёсу тых, хто сустракаў, і тых, каго сустракалі, прадказваў маладым жыццё ў адзіноце.

    Знаёмства з вялікай колькасцю прыкмет і павер’яў, рэгламентацый і забаронаў абрадавай і гаспадарчай практыкі пераканаўча сведчыць, што шчаслівымі, спрыяльнымі для распачынання важных спраў з’яўляюцца цотныя дні: аўторак і чацвер (другі і чацвёрты). I наадварот, нешчаслівымі лічацца няцотныя дні: панядзелак (першы), серада (трэці) і пятніца (пяты).

    Менавіта з імі звязана найбольшая колькасць усялякіх абмежаванняў як у працы, так і ў харчаванні (серада і пятніца – посныя дні). Дзіўная рэч, на якую чамусьці не звяртаюць увагі этнографы. У нашы сучасныя песні і святкаванні (Каляды, Масленіца) прыйшло запазычанне з рускай культуры і побыту – асноўным вобразам зімовых свят становіцца шпаркая тройка коней.

    Але ж на самай справе на Беларусі памочнікам чалавека ў гаспадарцы была не “тройка”, а параконка (“Запрагай сваю парку”, – казалі ў народзе; поле аралі парай валоў). Калі гаспадар выбіраў на базары ў бондара дзяжу, то абавязкова лічыў клёпкі. Існавала перакананасць: там, дзе іх цотная колькасць – рошчына будзе добрая, а дзе няцотная – цеста будзе няўдалым, а хлеб ацеслівым.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c3facdfc906b5e7a.html

    БЯРЫ ДЗВЕ – ДА ПАРЫ!

    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

    Каб знайсці таямнічы ключ да разумення сэнсу водападзелу паміж цотным і няцотным спалучэннем дзеянняў, атрыбутаў, персанажаў, кампазіцыйных ці сюжэтных паў¬тораў, зноў звернемся да традыцый нашых продкаў і акрэслім поле кантэкст-сітуацый, у якіх сімволіка цотнасці і няцотнасці скіравана да розных полюсаў міфапаэтычнай мадэлі свету.

    ЧАМУ 13?

    Да сённяшняга часу ў асяроддзі беларусаў захоўваецца даўняя традыцыя ўзводзіць драўляныя дамы, у якіх абавязкова будзе 13 вянкоў!. Здавалася б, лік трынаццаць суправаджае вялікая колькасць павер’яў, сэнс якіх заўсёды негатыўны.

    Што ж прымусіла нашых колішніх цесляроў спыніцца на «гэтай вышыні»? Або якія ўяўленні аб сусвеце былі пакладзены ў аснову пабудовы гэтай мініяцюрнай мадэлі свету?

    Сакрэт схаваны ў тым, што жыллёвую прастору хаты апаясваюць не больш і не менш, а дванаццаць вянкоў (менавіта столькі сузор’яў ахоплівае гадавы шлях сонца, які доўжыцца якраз столькі ж месяцаў) – універсальнае паўнавартаснае спалучэнне чатырохвугольнай (чатырохсценнай – па колькасці пораў года) прасторы хаты, якая ўнутры падзелена на тры гарызонты часу (продкаў, сучаснікаў і нашчадкаў).

    Адпаведна трынаццаты вянок, які замыкаў зруб, ужо належыў не чалавеку, гаспадару хаты, а распачынаў (служыў фундаментам) і маркіраваў каардынаты зусім іншага свету – гарышча, якое з’яўлялася прыстанішчам (сферай існавання) сіл Цемры, Смерці, усялякіх нячысцікаў.

    ЧАМУ «ПIЦЬ ДА ДНА»?

    З даўніх часоў на Беларусі існавала традыцыя хадзіць на Радаўніцу на могілкі і ўшаноўваць сваіх памерлых продкаў. Непасрэдна на магілу клалі чысты белы абрус, на які ставілі розныя рытуальныя стравы. Вакол магілы рассаджвалася ўся радня. Па кругу, пачынаючы ад самага старэйшага, пускалі адну памінальную чарку.

    Той, каму падавалі чарку, спачатку адліваў некалькі кропель на магілу, большую частку выпіваў сам, пакідаючы на дне некалькі кропель. Тая «слязінка», якая заставалася на дне кілішка, «хадзіла» па кругу і як бы знітоўвала, яднала-павязвала ўсіх прысутных у непарушны Род (таму на любой святочнай урачыстасці вас ветліва папросяць першую чарку дапіць да дна – не пакідаць «гаротных слёз»).

    Апошні з прысутных (каму дазвалялася) выпіваў сваю «долю», а пакінутыя на дне чаркі кроплі зноў-такі выліваў на магілку. Кілішак хадзіў па кругу не больш і не менш, а роўна тры разы.

    Аднак перш чым распачаць агульнародавую трапезу, неабходна было падрыхтаваць невялікі рытуальны «стол» для памерлых. Каля кожнага крыжа ці помніка звычайна ставілі: адзін сподак; адну чарку, у якую крыху налівалі гарэлкі; на чарку клалі адзін кавалачак хлеба.

    Побач на сподак або на свежы пясок клалі: адно чырвонае велікоднае яйка; адзін яблык; адну цукерку; адну пячэніну (у старой традыцыі гэта былі «хрэсты», «птушачкі», «галёпы», кавалак велікоднага пірага). Такім чынам, усе абрадавыя атрыбуты для памерлага ставяцца па аднаму, а іх сумарная колькасць складала сем атрыбутаў.

    Любы памінальны стол пачынаецца з таго, што па кругу, у накірунку ад чырвонага кута, ад старэйшага сярод прысутных чалавека, і да парога, дзе сядзяць маладзейшыя) пускаецца тры спецыяльныя стравы (канон, куцця, сыта, боршч, просвірка – у розных рэгіёнах існуюць свае камбінацыі страў).

    Прычым місы пускаюць дзве, каб не перадаваць праз стол. Кожны з прысутных абавязаны тройчы пакаштаваць кожнай стравы. За памінальным сталом дазвалялася выпіць толькі т р ы чаркі.

    ЧАМУ НЕЛЬГА ПАДАВАЦЬ РУКУ ПРАЗ ПАРОГ?

    У старажытныя часы пад парогам закопвалі розныя ахвяраванні дамавіку. Каб патрапіць у чужую хату, мы абавязкова «запытаем дазволу» ў яе гаспадароў (дамавіка, продкаў, жывых) – тройчы пастукаем у дзверы. Звернемся да вертыкальнай струк¬туры сялянскага жылля: ніжэй узроўню прасторы пражывання чалавека знаходзіўся пограб (склеп), у якім сёння захоўваюць бульбу, буракі, розныя нарыхтоўкi на зiму, а раней на Беларусі хавалі рэшткі спаленых нябожчыкаў.

    На Гомельшчыне да апошняга часу ў непасрэднай блізкасці ад парога хавалі немаўлят, якія нарадзіліся нежывымі. Атрымліваецца, што парог не толькі мяжа паміж хатай (зонай жанчыны) і дваром, полем (зонай мужчыны), асвоенай і неасвоенай прасторай, гармоніяй і хаосам, але яшчэ паміж жывымі і мёртвымі, калі хочаце, уласны фамільны склеп.

    Пасля гэтага становіцца зразумелым, чаму мужчыны не падаюць адзін аднаму руку праз парог. Менавіта таму ў Капыльскім, Уздзенскім, Старадарожскім, Клец¬кім, Баранавіцкім, Столінскім, Мазырскім, Верхнядзвінскім раёнах Беларусі захаваўся звычай: калі труну з нябожчыкам выносяць з хаты, то яе тройчы апускаюць на парог, на колішнюю зону пахавання.

    Гэтым рытуальным дзеяннем як бы пытаюць дазволу і папярэджваюць продкаў: сустракайце наступнага прадстаўніка вашага роду.

    ЛIК ЖЫВЫХ I МЁРТВЫХ

    Такім чынам, усе згаданыя вышэй абрадавыя сітуацыі прыво¬дзяць нас да адназначнай высновы: калі гаворка ідзе пра жывых – пераважае сімволіка парнасці, калі ж ушаноўваюцца памерлыя – мы пастаянна сутыкаемся з няпарнасцю. Абапіраючыся на сфармуляваны тэзіс, паспрабуем патлумачыць сітуацыі, з якімі даводзіцца раз-пораз сутыкацца ў жыцці.

    Каго і ў якой колькасці неабходна запрасіць на памінальную вячэру на дзевяты дзень пасля смерці чалавека? Гэта спецыяльны стол падзякі ўсім тым, хто дапамагаў выканаць асноўныя абрадавыя дзеянні. Таму на яго запрашаюць толькі 9 чалавек: тых, хто мыў нябожчыка (3); тых, хто рабіў труну (3); тых, хто капаў магілу (3).

    У святочны або будні дзень вы наведалі храм і захацелі паставіць рытуальны знак пашаны і памяці – свечкі. Але ж колькі іх павінна быць? Зноў-такі звяртаемся да добра знаёмага рытуальнага прадпісання: кожны павінен ушаноўваць свой Род аж да сёмага калена (тры пакаленні, якія жылі паперад нас: бацькі, дзяды, пра¬дзеды, і тры пакаленні, якім жыццё далі мы: дзеці, унукі, праўнукі); гэта патрабаванне зафіксавана ў добра вядомай хрысціянска-царкоўнай формуле: «За здравие и за упокой», г. зн. за здароўе жывых і за спачын памерлых.

    Такім чынам, для таго, каб ушанаваць свой Род аж да сёмага калена, трэба паставіць дзве свечкі. А якой гадзіне трэба выносіць нябожчыка з хаты? На Беларусі да нашых дзён прытрымліваюцца звычаю выносіць нябожчыка ў 12 або ў 14 гадзін. Гэта яшчэ адно пераканаўчае пацвярджэнне размежавання свету жывых (сімволіка цотнасці) і «свету» мёртвых (сімволіка няцотнасці).

    Прасочым паслядоўнасць рытуальных дзеянняў і засяродзім увагу на часе іх выканання. Нябожчыка выносяць з хаты (свет жывых) ў 14.00 (або ў 2 гадзіны апоўдні) – выносілі труну парамі; пахавальная працэсія прыбывае на могілкі («свет» мёртвых) у няцотную колькасць гадзін – 15.00 (або ў 3 гадзіны апоўдні), кідалі тры жменькі зямлі.

    Пасля пахавання ўдзельнікі рытуалу вяртаюцца дадому (свет жывых) зноў-такі ў цотную колькасць гадзін – 16.00 (або ў 4 гадзіны апоўдні) – сустракалі перад парогам хаты з чатырма прадметамі: вядро з вадой, конаўка, мыла, ручнік.

    Усе прыведзеныя вышэй прыклады пераканаўча сведчаць: у традыцыйнай культуры беларусаў сім¬валам жывых была цотнасць, сімвалам мёртвых – няцотнасць.

    Адсюль, безумоўна, вырастае святочная праблема выбару колькасці кветак для сваёй каханай, для імянінніка, юбіляра. Увесь свет жыве па прынцыпе: я іду на сустрэчу з жывым чалавекам (стварыць пару), адпаведна нясу цотную колькасць кветак. Калі мы ідзём да памерлага, таго, хто ўжо не ў пары, трэба несці няцотную колькасць кветак.

    У якасці забавы для дарослых людзей на ўсялякі выпадак узгадайце, на колькі персон вы купляеце чайны або сталовы сервіз. А што мы, гасцінныя гаспадары, раім сваім гасцям за святочным сталом тады, калі прапануем выпіць кавы ці гарбаты з цукеркамі: «Бяры дзве – да пары!».




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz