ДЗЕДАВІЦА

ЛЁЛЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛЁЛЯ

    Багіня вясны, дзявочага хараства ў язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян. Уяўлялася маладзенькай, прыгожай дзяўчынкай, якая ранняю вясною ходзіць па праталінах і абуджае зямлю ад зімовага сну; дзе Л. ступіць, там зелянее трава, распускаюцца кветкі.

    Існавала павер’е, што дзіця будзе прыгожае, калі маці вынесе немаўля ў новенькай кашулі (лёлечцы) і пройдзецца з ім басанож па першай траве.

    Напярэдадні Юр’я (22 кра.) дзяўчаты спраўлялі ляльнік (веснавое свята, урачыстасць у гонар кахання і шлюбу) – з песнямі вадзілі карагод вакол першай зазелянелай бярозкі. Самых прыгожых дзяўчат называлі Ляляю або Лёляю.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/16446

    ЛЁЛЯ, ЛЯЛЯ

    Адна з багіняў дахрысціянскага пантэона, багіня вясны. У адным з польскіх дакументаў 1420-ых гг. Забараняюцца песні і скокі ў гонар ідалаў Lado, Ileli, ды інш., якія практыкаваліся ў час Зялёных святак. У Чанстахоўскім рукапісе Яна з Міхоччына (1423 г.) паведамлялася пра рытуальныя скокі ў гонар Lado, Ilely, Issaya, Jaya на Тройцу (г. зн. Сёмуху).

    У польскай легендзе XVI ст. пра заснаванне кляштара на Лысай гары паведамлялася, што там раней быў “храм трох ідалаў, якіх звалі Лада, Бода і Леля”, святкаванні праходзілі ў першы дзень мая і на зялёныя святкі. У Густынскім летапісе і “Сінопсісе” Інакенція Гізеля (1674 г.) адзначалася пра «неких богов Леля и Полеля», маці якіх была Лада.

    У сярэдзіне XIX ст. беларусы святкавалі Ляльнік, які адзначаўся 22 красавіка (ст. ст.). Л. уяўлялі юнай, стройнай, прыгожай дзяўчынай. Пра самых прывабных дзяўчат звычайна казалі: “Прыгожая, як Ляля!” На Ляльнік дзяўчаты з усёй вёскі збіраліся на прасторным лузе і выбіралі са свайго асяроддзя самую прыгожую.

    Потым яе апраналі ў белую кашулю, рукі і стан упрыгожвалі зелянінай, а на галаву ўскладалі вянок з веснавых красак. Пасля дзяўчыну садзілі на ўзвышэнне, засланае зялёным дзірваном, і клалі пры ёй зялёныя вянкі, хлеб, яйкі, масла, тварог, ставілі малако і смятану. Дзяўчаты, узяўшыся за рукі, вадзілі вакол Лялі карагод і спявалі песню, у якой прасілі цёплай вясны і багатага ўраджаю.

    У адказ на песню Ляля дарыла дзяўчатам вянкі і частавала іх. Вянкі і травы, якія абвівалі Лялю, захоўваліся цэлы год, да наступнага Ляльніка. Святкаванне Ляльніка вядома таксама блізу Крамянчуга на Украіне.

    Згодна з паведамленнем Б. Рыбакова, яму ў 1939 г. давялося назіраць, як “гулялі Лёлю” ў Курскай вобл. Жанчыны і дзяўчаты розных узростаў вадзілі карагод, узняўшы рукі да неба і прытопваючы. Пры гэтым спяваліся вясельныя песні. Мужчынаў не было нават паблізу. Вядомыя таксама беларускія аграрна – заклінальныя песні, звернутыя да Лялі. Песні сербскіх “кральиц” и «лазарыц», якія выконваюцца вясной у Лазараву суботу, на Юр’я (23 красавіка ст. ст.) і блізу Тройцы, утрымліваюць рэфрэн “Ладо и Лельо” і нярэдка прысвечаныя шлюбнай тэматыцы.

    Б. А. Рыбакоў лічыць магчымым звязваць з культам Л. вялікія рытуальныя вогнішчы на Масленку, Вялікдзень і Юр’я ў балгараў і сербаў, якія называліся «лила», «леле», «олала», “олелии», “ойлалия”. Характэрна, што Ляльнік спраўляўся напярэдадні дня святога Юр’я і дня Ярылы. Гэтыя святы звязаныя з ушанаваннем Ярылы, які акрамя іншых функцыяў меў функцыю бога веснавой урадлівасці і сексуальнага кахання.

    Для разумення семантыкі вобраза Л. пэўны матэрыял могуць даць філалагічныя паралеллі. Слова “ляля” ў шэрагу славянскіх моваў абазначае “немашля, дзіця, лялька, лблька (дз-іцячая калыска)”; лелеять – “песціць, калыхаць, лашчыць, беражліва насіць дзіця”; лелека – “бусел” ( паводле распаўсюджанага павер’я, ён прыносіць дзяцей).

    У літоўскай мове lele абазначае “ляльку”, а таксама “дзіцячую калыску” або “нядаўна народжанае дзіця”. У некаторых беларуск5іх гаворках лёля – гэта “цётка”, а ў літаратурнай мове Кіеўскай Русі лелъя – “сваячка, цётка”. Украінскае леле – “бяда, гора”. Паводле іншай версіі (С. Санько), імя багіні вясны Л. належыць разглядаць у адным шэрагу з такімі беларускімі словамі, як лялець “блішчэць (на сонцы)” і лялы “вочы”, лялечка “зрэнка ў воку” (параўн. літ. Lelyte, leliuke “зрэнка”).

    Словы гэтае групы могуць быць аб’яднаны семантыкай зіхацення, ззяння. Што да вачэй, то гэта вядомая семасіялагічная мадэль: параўн. бел. зрэнка пры зіраць “блішчэць, ледзь свяціць”, зорка і г. д., а таксама фразеалагізм “вочы не свецяць” пра слабы зрок.

    У такім выпадку семантыка імя л. – “бліскучая, зіхацістая, светлая” – цалкам паўтарае семантыку слова вясна ( з і. – е. *ues -/* aus- “блішчэць, зіхаціцца”), а само імя можа разглядацца як адзін з эпітэтаў багіні вясны.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3123




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz