ДЗЕДАВІЦА

ЕЛКА, ЯЛІНА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЕЛКА, ЯЛІНА

    Елка.

    Сімволіка Е. у народнай культуры часцей негатыўная, значную ролю ў чым адыграла наяўнасць вострых іголак. Акрамя таго, Е. як дрэва, што расце ў сырых, цёмных месцах, лічыцца недобранадзейнай, чорнай, таму яе ніколі не садзяць блізка каля хаты. У міфалагічным плане “калючасць”, “адмоўнасць” Е. адлюстраваліся ў сувязі з дэманалагічным светам.

    Высокі ствол, нізкія калматыя галінкі, дрэва, што зрокава займае ўсю прастору ад неба да зямлі, - усё гэта стварала адпаведны фон для з’ўлення ў народнай фантазіі рознай нячыстай сілы. Паводле Н. Велюса, у літоўскім фальклоры, вельмі блізкім да беларускага, Е. – гэта дрэва Вяльняса, хоць часцей, відаць, з апошнім суадносіцца камель або пень Е., г. зн.

    Толькі адзін складнік апазіцыі верх/ніз. Аднак у беларускай традыцыі існуе ўяўленне пра Е. як пра дрэва “свянцонае” (асвечанае). У яе ніколі не б’е Пярун, таму падчас навальніцы найлепей было хавацца менавіта пад Е. Гэтыя асаблівасці Е. тлумачыць этыялагічнае паданне, праўда, з чыста хрысціянскім сюжэтам. У ім апавядаецца, што калі слугі цара Ірада хацелі забіць немаўля Хрыста, то Божая Маці хавала яго пад Е., якая сама апускала сваё галлё, каб прыкрыць дзіця.

    За гэта Бог асвяціў дрэва і прызначыў заўжды яе ставіць у хаце або затыкаць за абразы на Каляды і Вялікдзень. Ахоўныя ўласцівасці Е. тлумачылі таксама тым, што яе лапкі растуць крыж-накрыж. Е. у балта-славянскай традыцыі лічыцца за дрэва, звязанае са светам памерлых. Яе галінкі і сёння выкарыстоўваюцца ў пахавальных абрадах – з іх робяць вянкі, іх кідаюць на дарогу да могілак і г. д.

    Гэта звязваецца ў першую чаргу з вечнай зелянінай Е., што не магло не асацыявацца з вечнасцю жыцця, з магчымасцю працягу існавання ў іншых яго вымярэннях. Е. займае значнае месца ў вясельным комплексе беларусаў. Упрыгожаная ў зборную суботу “ёлачка” сімвалізавала дзявоцкасць маладой, яе хараство.

    Атрыбут уяўляў сабой невялікае дрэўца, нават яго вершаліну або галінку, прычым толькі зімой - яловую, летам жа ў якасць “ёлачкі” выступалі галінкі пладовых дрэў. “Ёлачку” ўторквалі ў каравай ці ставілі на спецыяльную падстаўку, упрыгожвалі стужкамі і кветкамі. Такое выкарыстанне Е. абумоўлена яе сімволікай вечнасці, ідэяй сувязі светаў і станаў, што ўпісвалася ў больш агульную ідэю пераходу, асноўную і для вясельнага, і для пахавальнага абрадаў.

    Звычай ставіць Е. на Раство, шырока распаўсюджаны ў Зах. Еўропе, з часам стаў элементам каляндарнай абраднасці і ў Беларусі. Е. стала таксама атрыбутам масленкавых, велікодных, юраўскіх звычаяў.

    На Палессі Е. упрыгожвалі на Масленку. Значную ролю адыгрывала Е. на свята Вадохрышча: ёю абтыкалі палонку, у якой асвячалася вада; лапкі яловых галінак падкладвалі пад квактух, каб было болей куранят; утыркнутыя ў страху галінкі вадохрышчанскіх Е. засцерагалі хату ад удару Перуна.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1492

    КАЛІ ВЫНОСІЦЬ ЁЛКУ?

    Даследчыкі народнай культуры раяць рабіць гэта вечарам 13 студзеня да заходу сонца, каб “вынесці” ўсю адмоўную энергетыку, якую яна збірала ў хаце на працягу двух тыдняў. Любыя навагоднія лішкі і нястачы, спакой і спрэчкі ды іншае паказваюць на тое, што чакае чалавека на працягу года: “З чым застаў чалавек на Новы год — з тым ён застанецца да канца”.

    Эмілія ШЭЛЕСТ

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=42691




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz