ДЗЕДАВІЦА

ВАСТРУХА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВАСТРУХА

    ВАСТРУХА - беларуская назва нейкага жаночага дамавіка духу. Дзе яна ў хаце паселіцца, нічога не знікае і нішто не выслізгвае ад яе вострага позірку; "бачым як бы Ваструха", - кажуць у Менскай губерні. Шпілеўскі бачыць у Ваструсе багіню цноты і справядлівасці і вырабляе яе імя ад германскай Астрэі.

    ВАСТРУХА - дух, які жывее ў жылішчы, нейкі сваяк дамавіка. Жыве ён за печкаю і вартуе злодзеяў. Ад ваструхіна вострага слыху нішто не ўтоіцца: там, дзе ён жыве, беды здарыцца не можа, нішто не знікне ў хаце.

    Нават прыгажосць і бязгрэшнасць юных паннаў, як гонар і здабытак хаты, беражэ суровы ваструха! Некаторых дамачадцаў ён дужа любіць, да некаторых абыякавы. Праўда, іншы раз, зусім невытлумачальна чаму, на яго штосьці находзіць - і тады ваструха становіцца вельмі злым, можа і да смерці чалавека давесці.

    ВАСТРУХІНА КАХАННЕ Жыла-была адна дзяўчына, якая, бог ведае чаму, так палюбілася ваструху-дамажылу, што не ведала, куды ад яго кахання дзявацца. Прыйдзе ваструха да яе ўначы - і ну касічкі плесці ды прыгаворваць:

    - Калі будзеш мае косы расплятаць ды часаць, я цябе задушу. Дзяўчына пагроз баялася - і жыла нечэсанай ці ледзь не да трыццаці гадоў, нават у лазні, калі галаву мыла, касы не расплятала, быццам нехрысць якая. Але вось пасватаўся да яе багаты ўдавец.

    Надышоў дзявочнік, павялі сяброўкі з сабой у лазню нявесту і там, па звычаі, сталі яе мыць. Узяліся за касу, але доўга не маглі ні расплесці, ні расчасаць - так дужа заплёў яе ваструха. Ну, сяк-так зладзіліся.

    На другую раніцу прыйшлі апранаць дзяўчыну да вянка - а яна ляжыць мёртвая, ужо і ссінела: ваструха раўнівы яе задушыў!

    Крыніца: http://www.rassvet-svaroga.ru/forum/showthread.php?p=4184




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz