ДЗЕДАВІЦА

ПАЗНОГЦІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАЗНОГЦІ

    Адзін з элементаў чалавечага цела, з якім звязаны шматлікія міфалагічныя ўяўленні, народныя павер’і. лічылася, што абрэзаныя П., як і валасы, нельга раскідваць, бо пасля смерці душа не зможа трапіць ні на неба, ні ў пекла, бо і нябесныя, і пякельныя сілы прымусяць людзей збіраць раскіданыя П.

    З волі Бога душа ходзіць у выглядзе бусла, пакуль не пазбіраў ўсе П. сабраныя, то зноў робіцца чалавекам і ідзе на неба, закончыўшы усе свае пакуты. Чэрці таксама прымушаюць людзей, якія кідаюць П. абы – дзе, поўзаць і збіраць іх па ўсім свеце, паколькі, паводле народных уяўленняў, чорт робіць сабе каўпак з П.

    Старыя людзі пільнаваліся, каб П. не прападалі, і таму спальвалі іх або насілі за пазухаю. Існавала павер’е, што па сабраных П. чалавек пасля смерці, нібыта па прыступках, зможа лёгка залезці на нейкую шкляную гару ці на неба, а хто не збіраў П. – зваліцца ў пекла.

    Па стане П. вызначалі перамены ў будучым: іх цвіценне абяцала гасцінцы, абновы, прыбытак; калі ў цяжкахворага П. сінелі ці жоўклі, трэба было чакаць хуткай яго смерці. П. выкарыстоўвалі і ў чарадзействе.

    Ведзьмары, каб наклікаць на некага смерць, здабывалі П. ненавісніка, клалі іх у воск ці ў гліну, ляпілі нешта накшталт чалавечай фігуркі, клалі ў маленечкую труну і закопвалі ў зямлю, каб гэтак жа пахавалі і таго чалавека.

    Гэта было праяваю імітацыйнай магіі: з часткаю прыналежнага чалавеку рабілі тое, што жадалі зрабіць з ім самім. П. маглі выкарыстоўвацца як сродак знахарскага лячэння.

    У віноўніка пярэпалаху ў сне цішком абразалі П. і падкурвалі імі перапалоханага (“клін – клінам”). Хворага на ліхаманку падкурвалі зрэзанымі ў яго П. або ягоныя П. ушчамлялі ў асінавае дрэва. Бачыць вялікія П. у сне – на гора.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3873

    ПАЗНОГЦI

    У адпаведнасцi з народнымi ўяўленнямi, пазногцi нароўнi з валасамi i зубамi з’яўлялiся цэнтрам жыццёвых сiлаў чалавека. Нашы продкi лiчылi, што праз пазногцi можна было ажыццявiць як станоўчае, так i адмоўнае ўздзеянне на чалавека.

    Таму стрыжка, захоўванне i ўтылiзацыя пазногцяў строга рэгламентавалiся. Паводле адной са славянскiх легендаў, целы першых людзей былi пакрытыя цвёрдым рагавым покрывам, але пасля таго, як Адам i Ева зграшылi, Бог у пакаранне зрабiў чалавечую скуру мяккай, пакiнуўшы пазногцi толькi на руках i нагах.

    На працягу першага года жыцця дзiцяцi забаранялася стрыгчы пазногцi: мацi павiнна была iх адкусваць, а потым спальваць. Лiчылася, што ў адваротным выпадку дзiцяцi можна «адрэзаць» (адсекчы) яго шчаслiвы лёс.

    Першы раз стрыгчы дзiцяцi пазногцi павiнен быў менавiта бацька (або дзед). На працягу ўсяго жыцця забаранялася стрыгчы пазногцi ў аўторак i чацвер, iнакш на пальцах будуць задзiрыны.

    Таксама лiчылася, што скура вакол пазногцяў будзе задзiрацца ў тых, хто парушае забарону працаваць па нядзелях, а таксама ў тых, хто выцiрае рукi аб абрус.

    Пастуху забаранялася стрыгчы пазногцi на працягу ўсяго сезона выпасу статка, каб не згубiць нiводнай каровы або авечкi. Пазногцi, якiя былi састрыжаныя, забаранялася выкiдваць: iх трэба было спалiць, або закапаць у зямлю, або пусцiць па вадзе.

    Сярод усходнiх славянаў доўгi час iснаваў звычай зрэзаныя пазногцi на працягу ўсяго жыцця збiраць у адмысловы мяшочак, каб пасля смерцi пакласцi ў труну з памерлым.

    Гэтае патрабаванне ў поўнай меры датычылася i валасоў. Лiчылася, што ў замагiльным свеце трэба будзе даць строгую справаздачу за кожны свой волас i пазногаць. Таго, хто пры жыццi раскiдваў свае валасы i пазногцi, не прымуць у рай, i ён павiнен будзе беспрытульна блукаць па зямлi да таго часу, пакуль не збярэ iх.

    Пазногцi, як i валасы, выкарыстоўвалi пры лячэннi шматлiкiх захворванняў. Для гэтага хворага абкурвалi пазногцямi. Пры лячэннi дзiцяцi (напрыклад, ад сполаху, эпiлепсii) яго пазногцi або валасы забiвалi ў дзвярны вушак: лiчылася, што як толькi дзiця перарасце гэтую «адзнаку», хвароба знiкне.

    Разам з тым, знахары ведалi шмат спосабаў нашкодзiць чалавеку, завалодаўшы яго пазногцямi i валасамi. Калi ў чалавека былi доўгiя пазногцi, гэта лiчылася прыкметай нячыстай сiлы, яго прылiчалi да ведзьмаў i ведзьмакоў.

    Было заўважана: той, хто грыз пазногцi, часцей за ўсё, як высвятлялася, быў злосным i грубым, нястрыманым на слова i паводзiны чалавекам.

    Аўтар: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/c86e3386508daf00.html

    НЕ СТРЫЖЫЦЕ ПАЗНОГЦІ Ў АЎТОРАК І ЧАЦВЕР

    Пазногці ў адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі нараўне з валасамі і зубамі з’яўляліся цэнтрам жыццёвых сіл чалавека. Нашы продкі лічылі, што праз пазногці можна ажыццявіць як станоўчае, так і адмоўнае ўздзеянне на чалавека.

    Таму стрыжка, захоўванне і утылізацыя пазногцяў строга рэгламентавалася.

    * На працягу першага года жыцця дзіцяці забаранялася стрыгчы пазногці: маці павінна была іх адкусваць, а потым спальваць.

    Лічылася, што ў адваротным выпадку дзіцяці можна “адрэзаць” (адсекчы) яго шчаслівы лёс. Першы раз стрыгчы дзіцяці пазногці павінен быў менавіта бацька або дзед.

    * На працягу ўсяго жыцця забаранялася стрыгчы пазногці ў аўторак і чацвер, інакш на пальцах будуць задзірыны. Таксама лічылася, што скура вакол пазногцяў будзе задзірацца ў тых, хто парушае забарону працаваць па нядзелях, а таксама ў тых, хто выцірае рукі аб абрус.

    * Пазногці, якія былі састрыжаны, забаранялася выкідваць: іх трэба было спаліць, або закапаць у зямлю, або пусціць па вадзе.

    * Сярод усходніх славян доўгі час існаваў звычай зрэзаныя пазногці на працягу ўсяго жыцця збіраць у адмысловы мяшочак, каб пасля смерці пакласці ў труну з памерлым. Гэтае патрабаванне ў поўнай меры датычылася і валасоў. Лічылася, што ў замагільным свеце трэба будзе даць строгую справаздачу за кожны свой волас і пазногаць.

    * Паводле аднаго беларускага падання, у бусла быў ператвораны чалавек, які раскідваў свае пазногці і валасы. У іншай легендзе ідзе гаворка аб тым, што ў рай трэба будзе лезці па высокай гары, а для гэтага вельмі спатрэбяцца зрэзаныя на працягу ўсяго жыцця пазногці: яны цудам прырастуць і дапамогуць ускараскацца наверх.

    * Каб дзіця не баялася навальніцы, падчас непагадзі яму адмыслова падразалі пазногці або валасы.

    * Было заўважана: той, хто грыз пазногці, часцей за ўсё аказваўся злым або грубым, нястрыманым на слова і паводзіны чалавекам.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30548




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz