ДЗЕДАВІЦА

ГОМСІН КАМЕНЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГОМСІН КАМЕНЬ

    Тое, што хрысціянства на нашых землях прыжывалася не адразу і з цяжкасцю, гавораць незлічоныя легенды і паданні, якія захаваліся з часоў супрацьстаяння дзвюх рэлігій. Чырвонай ніццю ў такіх паданнях праходзіць сюжэт Божай кары за працу на хрысціянскае свята, у прыватнасці на Вялікдзень.

    Пра ўзнікненне найбуйнейшага ледавіковага валуна Вілейшчыны каля вёскі Куранец таксама захавалася такая легенда. « Некалі на месцы камня стаяла хата шаўца па прозвішчы Гомсін. Ён быў філосаф, ні ўва што не верыў, не хадзіў у царкву і не зважаў ні на якія святы. І вось на Вялікдзень, калі ўсе людзі пайшлі ў царкву, шавец вырашыў у гэты дзень замест адной пары ботаў пашыць дзве.

    Пасмейваючыся з аднавяскоўцаў, ён узяўся за працу. Калі людзі вярталіся з царквы, Гомсін усё яшчэ працаваў. Але калі аднавяскоўцы наблізіліся да шаўцовай хаты, на чыстым блакітным небе раптам з'явілася хмара, лінуў дождж, у той жа самы момант грымнула, і маланка ўдарыла ў саму хату.

    Уражаныя і спалоханыя людзі пападалі на калені і прыкрылі вочы рукамі. Калі ўсё сціхла, і людзі наважыліся адсланіць вочы, то замест шаўцовай хаты яны ўбачылі велізарны камень, быццам ніколі і не стаяла нічога іншага на тым месцы. Многія з сялян і дагэтуль упэўненыя, што, як нахілішся да каменя, то пачуеш крык пеўня і грукат шавецкага малатка.

    Яшчэ яны сцвярджаюць, што ледзь не кожнае лета ў камень б'е пярун». А камень і сапраўды ў многіх месцах расколаты. Камень вельмі вялікі, а калісьці быў яшчэ большы, пакуль у пачатку ХХ стагоддзя яго часткова не ўзарвалі, пасля чаго ад яго адваліліся пяць буйных кавалкаў.

    Гомсін камень адносяць да той групы культавых камянёў, якія ў беларускай міфалогіі маюць назвы камяні-краўцы, або камяні-шаўцы. У такіх камянях па легендзе жывуць або чэрці, або змеі, або абстрактныя шаўцы-краўцы, якія вельмі дбайна і за невялікую плату шыюць або адзенне, або боты.

    Паводле павер'яў, пашытыя такім чынам боты і адзенне нельга надзяваць у царкву, бо там яны адразу распаўзуцца. Яшчэ адно сведчанне супрацьстаяння двух верванняў! Усяго ў Беларусі вядома дзесяць камянёў-шаўцоў і краўцоў.

    Крыніца: http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/39/Таямніцы_каменных_валуноў.html

    ГОМСІН КАМЕНЬ

    Гомсін камень ляжыць ля вёскі Куранец. Там кравец шыў боты на Вялікдзень… Людзі вярталіся з царквы, прапяяў певень, ударыла маланка… І людзі пабачылі, што няма таго дома і краўца – а ёсць гэты камень.

    Калі цяпер падыходзіш да яго – бачыш, што гэта сапраўды дом! Велізарны! Прычым, як сказаў наш праваднік, ён быў у разы большы – але людзі паразбівалі на помнікі…

    Крыніца: http://cmok.budzma.org/node/117




    Copyright MyCorp © 2019
    Конструктор сайтов - uCoz