ДЗЕДАВІЦА

АБЯРЭГІ Ў ДАРОГУ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБЯРЭГІ Ў ДАРОГУ

    • Каб у дарозе абараніць сябе, сваіх родных, хатнюю жывёлу, у народзе існавала вялікая колькасць магічных дзеянняў, замоў і абярэгаў.

    • Каб у дарозе абараніць сябе, сваіх родных, хатнюю жывёлу, у народзе існавала вялікая колькасць магічных дзеянняў, замоў і абярэгаў.

    • Часцей за ўсё абярэгамі на вяселлі ці ў час хрэсьбіннага абраду выступалі чацвярговая соль і хлеб, жыта (увогуле зерне збожжавых культур), асвячоная вада: «У якую б дарогу ні ішоў чалавек, трэба браць з сабой акраец хлеба і дроб солі, то не трапяцца шкодныя прыгоды». (Сержпутоўскі А.К.)

    • Моцным абярэгам у дарозе лічылі мак, асвечаны на Спаса-Макавея.

    • Перад далёкай дарогай чалавек жадаў атрымаць падтрымку сакральнага месца ў хаце – стала, тройчы пацалаваўшы яго. Стол цалавалі і пасля вяртання дадому. Перад тым як адправіць маладых у храм, бацька нявесты тройчы па сонцы абводзіў іх вакол стала.

    • Дарога ў сімвалічным плане дзяліла прастору на дзве паловы: правая была для людзей і Боскага пачатку, левая -- для звяроў і таго свету. Таму, каб засцерагчы сябе пры сустрэчы з людзьмі ці жывёламі, неабходна было перайсці на правы бок і сказаць: «Я іду сваёй дарогаю, а ты -- сваёй».

    • Ідучы ў далёкую дарогу, з сабой бралі жменю роднай зямлі, якая будзе «сцерагчы, дапамагаць» у цяжкія моманты. Пры гэтым казалі так: «Радзімая хата, радзімая зямля, зберагайце раба Божага (імя) на шляхах-дарогах».

    • Арэх-спарыш заўсёды лічыўся надзейным ахоўнікам у дарозе.

    • Абярэгам у дарогу было і адзенне, апранутае на левы бок.

    • Белы гарлачык у некаторых рэгіёнах носіць назву «адалень-трава» (рус.). У купальскую ноч яе збіралі па сажалках і затоках, каб у неабходным выпадку ўзяць з сабой у дарогу як надзейны сродак ад розных бедаў і няшчасцяў.

    • У час вяселля перад маладымі мялі дарогу, а венік выкідалі далёка ад хаты. Лічылася, калі на дарозе былі закапаны рэчы, накіраваныя на разлуку маладых, венік возьме на сябе гэту інфармацыю.

    • «Каб маладых не зачаравалі ў дарозе, як яны едуць да вянца, то як толькі яны выязджаюць з двара, то ў варотах кладуць салому і запальваюць яе ды пераязджаюць цераз той агонь. Тым яны ўжэ гартуюцца і не баяцца ніякіх чараў.

    А заўжды знойдуцца такія ліхія людзі, што наробяць усялякіх псотаў. Больш усяго яны там, дзе вельмі глыбокія каляіны, кладуць у іх дзяркач. От, калі маладыя, не пераязджаючы цераз агонь, да ўз’едуць на дзяркач, то ўсё, што ўдзеена, пэўна збудзецца». (Сержпутоўскі А.К.).

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=25260




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz